Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі судзіць сьпявачку Мэрыем Герасіменку, якую затрымалі за песьню на ўкраінскай мове


Мэрыем Герасіменка
Мэрыем Герасіменка

Працэс адбываецца ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Мэрыем Герасіменка — беларуская сьпявачка, якую затрымалі пасьля канцэрту ў менскім бары «Банки-бутылки» на вуліцы Зыбіцкай у пачатку жніўня. На канцэрце Мэрыем Гера (творчы псэўданім) сьпявала песьню вядомага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» «Обійми».

Пасьля затрыманьня сьпявачку двойчы асудзілі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкулу, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак).

Судзіць палітзьняволеную Вікторыя Шабуня, якая раней неаднаразова выносіла палітычна матываваныя выракі.

Папярэдняе зьняволеньне Герасіменка адбывае ў СІЗА-1 у Менску. 23 студзеня ёй споўніцца 29 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG