Пазоў Мінюста аб гэтым пачне разглядаць Вярхоўны суд 3 лютага, гэта вынікае з раскладу паседжаньняў на сайце ВС.
Арганізацыя існуе з 1992 году, ставіць сваёй мэтай аказаньне прававой, матэрыяльнай, сацыяльна-бытавой і іншай дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій, займаецца ўшанаваньнем памяці ахвяраў рэпрэсій і асьветніцкай дзейнасьцю.
- 10 студзеня ВС пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі створанага ў 1969 годзе Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
- За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца сьнежня 2022-га грамадзкі сэктар Беларусі пазбавіўся як найменей 1.173 некамэрцыйных арганізацый — абʼяднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў і асацыяцый, сьведчаць дадзеныя праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
- Большасьць арганізацый закрываюцца рашэньнем уладаў.