У адносінах да Мудрэўскай завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
У апублікаваным у праўладных тэлеграм-каналах у чэрвені мінулага года відэароліку жанчына на камэру казала, што ўдзельнічала ў несанкцыянаваных мерапрыемствах у жніўні і верасьні 2020 году з перакрыцьцем дарог, за што і была затрымана.
Затрымалі таксама рэдактара сайту Вадзіма Зянкевіча і рэдактара рэклямных праектаў Юрыя Гладчука.
За кратамі ў Беларусі 30 прадстаўнікоў мэдыя.