Чакаецца, што аб новым пакеце дапамогі афіцыйна паведамяць у пятніцу. Ён стане найбуйнейшым з сэрыі пакетаў вайсковай тэхнікі, якія Пэнтагон выдзяляў Украіне.
Дэталі дапамогі пакуль не раскрываюцца. Улады ЗША маюць намер зьдзейсьніць пастаўкі да пачатку вясны, калі, як чакаецца, баявыя дзеяньні зноў пяройдуць у актыўную фазу.
Раней улады ЗША і Нямеччыны дамовіліся аб перадачы Ўкраіне ў рамках вайсковай дапамогі да 90 адзінак баявых машын пяхоты (БМП) Bradley і Marder. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц таксама дамовіліся аб далейшых пастаўках УСУ сыстэм супрацьракетнай і супрацьпаветранай абароны. У прыватнасьці, Нямеччына дасьць Украіне дадатковую батарэю сыстэмы СПА Patriot, апроч той, якую перададуць украінскай арміі Злучаныя Штаты.
У канцы сьнежня 2022 годУ ЗША абвясьцілі аб перадачы Ўкраіне новага пакета вайсковай дапамогі на суму $1,85 млрд, у які ўвайшлі сыстэмы СПА Patriot і «разумныя» авіябомбы JDAM.