Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднавілі суд над лідэрамі прафсаюзу РЭП. Вырак чакаецца 5 студзеня


Прафсаюзныя лідэры Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў, Вацлаў Арэшка
Прафсаюзныя лідэры Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў, Вацлаў Арэшка

Палітзьняволеных актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча, Васіля Берасьнева і Вацлава Арэшку вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

Пасьля нечаканага перапынку у судзе над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязьнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасьневым і Вацлавам Арэшкам — 4 студзеня прайшло чарговае пасяджэньне.

Сёньня праваабаронцам стала вядома, што вырак падсудным судзьдзя Алена Папкова зьбіраецца агучыць 5 студзеня.

Палітвязьняў вінавацяць па артыкулах:

  • ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні);
  • ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі);
  • ч. 3 арт. 130 КК (Распальваньне сацыяльнай варожасьці);
  • ч.3 арт.361-1 КК (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і ўдзел у ім).

Каго судзяць

  • Вячаслаў Арэшка — беларускі палітоляг і грамадзкі дзеяч, актывіст прафсаюзу РЭП, вядомы як Вацлаў Арэшка. Затрыманы 19 красавіка 2022 года пасьля ператрусу ў кватэры. Вячаслава зьмясьцілі ў СІЗА КДБ, яму выставілі абвінавачаньне. У ліпені яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцу Валадарскага ў Менску.
  • Васіль Берасьнеў — лідэр аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП, выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Ён быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну зьмясьцілі ў СІЗА і выставілі абвінавачаньні. У Васіля значна пагоршылася здароўе ў СІЗА, ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы.
  • Генадзь Фядыніч — былы кіраўнік незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП). У 2018 годзе за актыўную прафсаюзную дзейнасьць быў асуджаны да 4 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня («хатняя хімія»). 11 красавіка 2022 г. КДБ прызнаў Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) «экстрэмісцкім фармаваньнем». Генадзя затрымалі 19 красавіка 2022 году і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Пазьней яго перавялі ў СІЗА-1.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG