Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першы дзень 2023 году ў Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд студзеня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў


Знак на ўезьдзе ў Высокае
Знак на ўезьдзе ў Высокае

Другі год запар 31 сьнежня і 1 студзеня ў Беларусі абнаўляюцца тэмпэратурныя рэкорды дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў.

У першы дзень 2023 году ўжо пабіты абсалютны максымум студзеня за ўсе часы: на захадзе краіны паветра прагрэлася да 12–14 градусаў вышэй за нуль пры экстрэмуме месяца 11,9 (22 студзеня 1993 году ў Высокім), сьведчыць праведзены BPN аналіз дадзеных Белгідрамэту. Канчатковыя зьвесткі паступяць пасьля 22 гадзін.

31 сьнежня ў Берасьці тэмпэратура павысілася да 9,7 градуса цяпла. Год таму абсалютны максымум дня быў зафіксаваны ў Высокім — 9,5. Учора ў гэтым населеным пункце паветра прагрэлася да 9,6 градуса. У Берасьці лякальны рэкорд таксама пратрымаўся год (9,4).

Рэкорды адзначаны яшчэ ў васьмі гарадах на захадзе краіны. У Горадні было 9,2 градуса цяпла (7,7 у 2021 годзе), Пружанах — таксама 9,2 (8 у 2021-м), Ваўкавыску — 8,8 (7 у 2006-м), Пінску — 8,5 (6,4 у 1987-м і 2021-м), Івацэвічах — 8 (6,3 у 1987-м), Лельчыцах — 7 (6,7 у 1990-м), Наваградку — 5,6 (4,9 у 1988-м).

У ноч на 1 студзеня ў Берасьці, Горадні і Высокім было вышэй за 9 градусаў цяпла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG