Уварваньне Расеі ва Ўкраіну, пратэсты ў Казахстане і Армэніі, сьмерць прэзыдэнта СССР, антыўрадавыя дэманстрацыі ў Іране і пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Афганістане, Нобэль для беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў. Чым запомніўся 2022 год. Самыя яскравыя моманты ў фатаздымках
Падзеі 2022 году ў сьвеце і Беларусі. ФОТА

1
Бацька разьвітваецца са сваёй дачкою, якая сядзіць у эвакуацыйным цягніку на цэнтральнай чыгуначнай станцыі Адэсы ва Ўкраіне. 7 сакавіка 2022

2
Мэрыя Алматы гарыць пасьля падпалу натоўпам, разьюшаным ростам цэнаў на газ і энэрганосьбіты ў Казахстане, 5 студзеня 2022. Пратэсты скончыліся пасьля некалькіх тыдняў гвалту, што прывяло да соцень сьмерцяў, тысяч арыштаў і прыбыцьця войскаў АДКБ.

3
У афганца Нуруддзіна, які застаўся бяз працы, у даўгах і зь цяжкасьцю можа пракарміць дзяцей, не засталося іншага выбару, акрамя як прадаць нырку. Ён адзін зь вялікай колькасьці жыхароў Афганістану, хто гатовы ахвяраваць органамі дзеля выратаваньня сваіх сем'яў. 4 лютага 2022

4
Сустрэча Ўладзімера Пуціна з Эманюэлем Макронам у Маскве напярэдадні вайны ва Ўкраіне. У гэты час расейскі прэзыдэнт пачаў праводзіць перамовы менавіта ў такім «фармаце». 7 лютага 2022

5
Палітзьняволеную Натальлю Хершэ вызвалілі сёлета 18 лютага пасьля 17 месяцаў турмы. Пасьля вызваленьня яна вярнулася ў Швайцарыю, грамадзянства якой мела разам з грамадзянствам Беларусі. Натальлю Хершэ асудзілі на 2,5 года калёніі за тое, што ў 2020 годзе на жаночым маршы яна сарвала з амапаўца балаклаву (якую папраўдзе і не сарвала).
6
Разьбітая калёна расейскіх войскаў на ўезьдзе ва ўкраінскі горад Харкаў. 24 лютага 2022 году. Першы дзень вайны ва Ўкраіне.
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.

7
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў маскоўскім Крамлі. Падчас гэтай сустрэчы з вуснаў Лукашэнкі прагучала знакамітая фраза «А я вам сейчас покажу...», якая на доўгі час стала мэмам. 11 сакавіка 2022
8
Целы забітых мясцовых жыхароў са зьвязанымі рукамі на вуліцах украінскага гораду Буча падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. 3 красавіка 2022
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.
Целы забітых мясцовых жыхароў са зьвязанымі рукамі на вуліцах украінскага гораду Буча падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. 3 красавіка 2022
Целы забітых мясцовых жыхароў са зьвязанымі рукамі на вуліцах украінскага гораду Буча падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. 3 красавіка 2022

9
Уладзіслава Любарэц, жыхарка Бучы, ідзе са сваёй сям’ёй каля зьнішчанай расейскай вайсковай тэхнікі, каб сустрэць сваю сястру, якую яна ня бачыла з пачатку расейскага ўварваньня. 6 красавіка 2022 году. Сотні закатаваных і забітых мірных жыхароў былі знойдзеныя ў Бучы і іншых мясьцінах Кіеўскай вобласьці пасьля адступленьня адтуль расейскай арміі. Расейскія войскі ўвайшлі ва Ўкраіну 24 лютага, што прывяло да баёў і разбурэньняў у краіне, а таксама выклікала шэраг жорсткіх эканамічных санкцый супраць Расеі і Беларусі з боку заходніх краін
10
Жанчына з маці каля свайго бацькі, які быў забіты выбухам расейскай ракеты ў Харкаве. 18 красавіка 2022
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.
Жанчына з маці каля свайго бацькі, які быў забіты выбухам расейскай ракеты ў Харкаве. 18 красавіка 2022
Жанчына з маці каля свайго бацькі, які быў забіты выбухам расейскай ракеты ў Харкаве. 18 красавіка 2022
11
Рэакцыя расейскага амбасадара ў Польшчы Сяргея Андрэева на тое, што яго аблілі чырвонай фарбай падчас пратэсту на цырымоніі ўскладаньня кветак да помніка савецкаму салдату ў Варшаве, 9 траўня 2022
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.
Рэакцыя расейскага амбасадара ў Польшчы Сяргея Андрэева на тое, што яго аблілі чырвонай фарбай падчас пратэсту на цырымоніі ўскладаньня кветак да помніка савецкаму салдату ў Варшаве, 9 траўня 2022
Рэакцыя расейскага амбасадара ў Польшчы Сяргея Андрэева на тое, што яго аблілі чырвонай фарбай падчас пратэсту на цырымоніі ўскладаньня кветак да помніка савецкаму салдату ў Варшаве, 9 траўня 2022

12
Сутычка ізраільскай паліцыі з удзельнікамі жалобнай працэсіі, якія нясуць труну забітай журналісткі Al Jazeera Шырын Абу Акле падчас яе пахаваньня ва ўсходнім Ерусаліме 13 траўня 2022 году. Абу Акле — палестына-амэрыканская рэпартэрка, якая асьвятляла канфлікт на Блізкім Усходзе больш за 25 гадоў, была застрэленая за два дні да гэтага падчас ізраільскага вайсковага рэйду ў горадзе Джэнін на Заходнім беразе ракі Ярдан

13
Вядучая афганскага выпуску навінаў TOLO Хатэрэ Ахмадзі ў хіджабе падчас эфіру. Кабул, Афганістан, 22 траўня 2022 году. Талібан працягвае прымяняць сваю інтэрпрэтацыю ісламскага права, патрабуючы ад усіх жанчын, якія вядуць тэленавіны, закрываць твары ў эфіры

14
Пратэстоўцы сьвецяць ліхтарыкамі мабільных тэлефонаў падчас пратэсту апазыцыі ў цэнтры Ерэвану 24 траўня 2022 году. Па ўсёй Армэніі праходзілі акцыі пратэсту супраць трохбаковай сустрэчы паміж Армэніяй, Азэрбайджанам і прэзыдэнтам Эўрапейскай рады датычна лёсу Нагорнага Карабаху

15
Зьбіральнік адкідаў спускаецца па гары сьмецьця, якое тлее на палігоне Бхалсва, у Сусьветны дзень навакольнага асяродзьдзя ў Нью-Дэлі, Індыя, 5 чэрвеня 2022

16
Выстава з працамі дызайнэра Ўладзімера Цэсьлера на адной з цэнтральных плошчаў Вільні. 7 ліпеня 2022 году. Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну Расеі супраць Украіны. Зь яе тэрыторыи на Кіеў рухаліся расейскія танкі і ляцелі расейскія ракеты.

17
Нума Яхіч смуткуе над труной з парэшткамі яе сына, які ўваходзіць у лік 50 новаідэнтыфікаваных ахвяр генацыду ў Срэбраніцы, у мясцовасьці Патачары, Босьнія, 10 ліпеня 2022 году. Тысячы людзей сабраліся ў горадзе Срэбраніца ва ўсходняй Босьніі, каб адзначыць 27-ю гадавіну адзінага пасьля Другой сусьветнай вайны ў Эўропе прызнанага генацыду. 10 ліпеня 2022 году

18
Канфэрэнцыя беларускіх дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» у Вільні, падчас якой было абвешчана стварэньне Аб'яднанага пераходнага кабінэту штабу Сьвятланы Ціханоўскай. 9 жніўня 2022 году

19
Іранскія жанчыны робяць сэлфі падчас футбольнага матчу на стадыёне Азадзі ў Тэгеране 25 жніўня 2022 году. Упершыню пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году іранскім жанчынам дазволілі паглядзець гульню чэмпіянату

20
Уладзімір Пуцін схіліў галаву ля труны зь целам былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Маскве 1 верасьня 2022 году.
У гэты ж год 3 траўня памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, а 10 траўня — першы кіраўнік незалежнай Украіны Леанід Краўчук, якія падпісалі Белавескія пагадненьні
У гэты ж год 3 траўня памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, а 10 траўня — першы кіраўнік незалежнай Украіны Леанід Краўчук, якія падпісалі Белавескія пагадненьні

21
Мужчына выкарыстоўвае спадарожнікавую антэну, каб перамяшчаць дзяцей па затопленай тэрыторыі пасьля моцных мусонных дажджоў у раёне Джафарабад у Пакістане. Паводка закранула больш за 4 мільёны чалавек. 26 жніўня 2022

22
Людзі сядзяць на дне рэчышча перасохлай ракі Янзцы ў Кітаі. 2 верасьня 2022

23
Цырымонія пахаваньня брытанскай каралевы Лізаветы II у Віндзарскім замку. Новым каралём Вялікай Брытаніі абвешчаны яе сын Чарльз пад імем Карл III. 19 верасьня 2022

24
Целы мігрантаў побач з абломкамі карабля, які іх перавозіў. Ён разьбіўся аб скалы і затануў каля вострава Кіціра ў паўднёвай Грэцыі. 6 кастрычніка 2022

25
Падарваны Керчанскі мост, які вядзе з расейскай тэрыторыі ў акупаваны Расеяй Крым. 8 кастрычніка 2022

26
Выбух расейскага самалёта Су-34, які ўрэзаўся ў дзевяціпавярховы жылы дом у горадзе Ейску ў Расеі 17 кастрычніка 2022 году. Ад выбуху загінулі 15 чалавек. Меркаваная прычына падзеньня — няспраўнасьць рухавіка пры ўзьлёце. Адзін зь пілётаў пасьпеў катапультавацца. 17 кастрычніка 2022

27
Гэты фатаздымак, быў апублікаваны ў Twitter, як паведамляецца, 26 кастрычніка 2022 году. На ім жанчына бяз покрыва, якая стаіць на даху аўтамабіля, калі тысячы людзей насуперак узмоцненым мерам бясьпекі падчас крывавага задушэньня пратэстаў ідуць да могілак Аіці ў Сакезе, родным горадзе Махсы Аміні ў заходняй іранскай правінцыі Курдыстан, каб адзначыць саракавы дзень пасьля яе сьмерці. Хваля беспарадкаў скаланае Іран з таго часу, як 22-гадовая іранка Аміні памерла 16 верасьня пасьля яе арышту паліцыяй маралі ў Тэгеране за нібыта парушэньне строгіх правілаў краіны ў дачыненьні да хіджабаў і сьціплага адзеньня

28
Аляксандар Лукашэнка ў амаль пустой залі Дома афіцэраў разьвітваецца зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем. 29 лістапада 2022

29
Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру Ян Рачынскі (расейская арганізацыя «Мэмарыял»), Натальля Пінчук (жонка Алеся Бяляцкага з Праваабарончага цэнтру «Вясна»), Аляксандра Матвійчук («Цэнтар грамадзянскіх свабодаў») вітаюць натоўп у Осла. 10 сьнежня 2022