Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямейную пару асудзілі за ўдзел у маршы пратэсту па фота з кнігі «Я выхожу»


Пратэсты супраць дыктатуры, лістапад 202
Пратэсты супраць дыктатуры, лістапад 202

Сілавікі пачалі затрымліваць людзей і, напэўна, заводзіць на іх крымінальныя справы за фота з пратэстаў 2020 году.

У судзе Партызанскага раёну Менску паводле артыкулу 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» сямейную пару Дар’ю і Міхаіла Суднікаў. Іх абвінавацілі ў «перакрыцьці дарог» на адным з маршаў пратэсту ў 2020 годзе. Галоўны доказ у справе — фота з плякатам з кнігі «Я выхожу».

На судзе Суднікі віну прызналі, падчас працэсу яны расказалі, што сьвядома бралі ўдзел у шэсьці, бо Дар’я была ня згодная з вынікамі выбараў.

У выніку судзьдзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Дар’і і Міхаілу па 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Іх вызвалілі ў залі суду.

У маршы сямейная пара ўдзельнічала дзесьці 2-3 гадзіны. Дар’я на акцыю хадзіла з плякатам, была апранутая ў блюзку з арнамэнтам і вянок бел-чырвона-белага колеру. Жанчына на працэсе заявіла, што пратэставы надпіс на плякаце абвяшчаў аб нязгодзе з падлікамі галасоў на выбарах, выбраны выгляд адзеньня быў абумоўлены выказваньнем яе грамадзянскай пазыцыі аб нязгодзе з вынікамі выбараў.

Сужэнцаў вылічылі супрацоўнікі ГУБАЗіКу па фатаздымку з кнігі з плякатамі «Я выхожу». Яны падрыхтавалі адпаведны рапарт і ліст 22 жніўня 2022 году.

Былыя арыштанты ІЧУ Акрэсьціна расказалі праваабаронцам, што там цяпер шмат затрыманых па фатаздымках з кнігі «Я выхожу». Праваабаронцы папярэджваюць, што калі фатаздымак з чалавекам трапіў ў гэтую кнігу, яму трэба тэрмінова паклапаціцца пра сваю бясьпеку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG