Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA: Расея адмяніла выхад касманаўтаў у адкрыты космас праз выцек ахаладжальніку


Міжнародная касьмічная станцыя. Архіўнае фота
Міжнародная касьмічная станцыя. Архіўнае фота

Выхад двух расейскіх касманаўтаў у адкрыты космас быў адменены пасьля выяўленьня выцеку ахаладжальнай вадкасьці, паведамілі ў чацьвер у NASA.

Расейскае агенцтва «Роскосмос» паведаміла, што выхад у космас Сяргея Пракоп’ева і Дзьмітрыя Пяцеліна быў адменены пасьля спрацоўваньня сыгналізатара адной з сыстэм дыягностыкі карабля «Саюз», прыстыкаванага да Міжнароднай касьмічнай станцыі.

Выхад быў заплянаваны на сераду.

NASA паведаміла, што выцек ахаладжальніку быў выяўлены ў задняй частцы карабля «Саюз МС-22».

«NASA і „Роскосмос“ працягнуць сумесную працу у вызначэньні далейшых дзеяньняў пасьля правядзеньня аналізу, — паведаміла амэрыканскае аэракасьмічнае агенцтва. — Чальцы экіпажа на борце касьмічнай станцыі знаходзяцца ў бясьпецы, і ім нічога не пагражала падчас выцеку».

Амэрыканскі астранаўт Франк Рубіё адправіўся на МКС разам з двума расейскімі касманаўтамі на караблі «Саюз», які стартаваў з касмадрому ў Казахстане 21 верасьня.

Космас — адзін зь нешматлікіх напрамкаў супрацоўніцтва паміж Масквой і Вашынгтонам пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым і наступных санкцый супраць Масквы, якія разбурылі адносіны паміж дзьвюма краінамі.

Міжнародная касьмічная станцыя зьявілася на арбіце ў 1998 годзе, у пэрыяд надзеі на амэрыканска-расейскае супрацоўніцтва пасьля касьмічнай гонкі часоў «халоднай вайны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG