Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за апошнія 10 гадоў расейскі прэзыдэнт Пуцін скасаваў вялікую прэс-канфэрэнцыю


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, паведаміў, што сёлета не рыхтуюць вялікай прэсавай канфэрэнцыі, якую з 2012 году традыцыйна праводзілі ў канцы году. Летась такая сустрэча з журналістамі адбывалася 23 сьнежня.

«Што тычыцца вялікай прэс-канфэрэнцыі — так, да Новага году ня будзе. Разам з тым мы разьлічваем, што ўсё ж прэзыдэнт знайдзе магчымасьць для размовы (з журналістамі), як ён робіць гэта рэгулярна, у тым ліку ў часе замежных (паездак)», — цытуе расейскае выданьне «Коммерсантъ» Дзьмітрыя Пяскова.

Раней Пяскоў паведамляў, што Пуцін да канца году выступіць з пасланьнем Фэдэральнаму сходу. Летась Пуцін зьвяртаўся да парлямэнтараў 21 красавіка 2021 году.

Выданьне РБК у лістападзе паведамляла аб магчымым пераносе гэтай падзеі і адной з прычын называла сытуацыю на франтах ва Ўкраіне.

Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Пуцін афіцыйна езьдзіў за мяжу сем разоў: у Іран і ў шэсьць постсавецкіх краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG