Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адбыліся выбухі на двух аэрадромах: ёсьць ахвяры, пашкоджаны ракетаносцы Ту-95, якія атакуюць Украіну


Самалёт Ту-95
Самалёт Ту-95

Выбухі адбыліся ў Саратаўскай і Разанскай абласьцях.

На аэрадроме пад Разаньню ўзарваўся бэнзавоз. Пра гэта паведамляюць «РИА Новости» са спасылкай на экстраныя службы. Ад выбуху пацярпелі 9 чалавек, трое зь іх загінулі. Па папярэдняй інфармацыі агенцтва, таксама пашкоджаны самалёт.

Паводле інфармацыі ТАСС, выбух адбыўся на «стаянцы авіяцыйнай тэхнікі на аэрадроме пад Разаньню».

Дакладна мадэль самалёта і месца здарэньня дзяржаўныя СМІ Расеі не называюць, але на заходняй ускраіне Разані ў раёне Дзягілева разьмешчана аднайменная авіябаза Ўзброеных Сіл Расеі. Тут месьцяцца 43-і Цэнтар баявога прымяненьня і перавучваньня лётнага складу, а таксама асобны гвардзейскі авіяцыйны полк самалётаў-запраўшчыкаў. Таксама побач з авіябазай знаходзіцца 36-ы авіярамонтны завод.

Нявызначаны бесьпілётнік упаў на ўзьлётную паласу на авіябазе «Энгельс-1» у Саратаўскай вобласьці. У выніку пашкоджаньні атрымалі два бамбавікі-ракетаносцы Ту-95. Двое вайскоўцаў атрымалі раненьні, іх шпіталізавалі.

Раней украінскія СМІ паведамлялі пра вылеты ва Ўкраіну самалётаў Ту-95 менавіта з аэрадрому ў Энгельсе.

Улады пасьпяшаліся сказаць жыхарам, што ім нічога не пагражае.

«Хачу запэўніць, што ніякіх надзвычайных здарэньняў у жылых кварталах гораду не адбылося. Падстаў для турбот няма. Ніводзін аб’ект цывільнай інфраструктуры не пацярпеў. Інфармацыя аб здарэньнях на вайсковых аб’ектах правяраецца сілавымі структурамі», — паведаміў кіраўнік Саратаўскай вобласьці, ягоныя словы перадае Idel.Realii.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG