Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыст Ігар Случак выдаў кнігу «10 стагодзьдзяў дзяржаўнасьці і дыскрымінацыі беларускай мовы»


Кніга «10 стагодзьдзяў дзяржаўнасьці і дыскрымінацыі беларускай мовы»
Кніга «10 стагодзьдзяў дзяржаўнасьці і дыскрымінацыі беларускай мовы»

Кніга створаная на падставе шматгадовай практыкі аўтара ў абароне моўных правоў беларусаў, афіцыйнага ліставаньня, дыплёмнай і магістарскай работ, якія вызначылі месца беларускай мовы ў Беларусі і стан беларускай дзяржаўнай моўнай палітыкі.

Ігар Случак адзначае, што ў кнізе «10 стагодзьдзяў дзяржаўнасьці і дыскрымінацыі беларускай мовы» шмат інфармацыі, якой не знайсьці нідзе болей.

У першай частцы кнігі гаворка вядзецца аб агульным разуменьні дзяржаўнай моўнай палітыкі і яе відах, аб шматмоўі ў межах адной краіны і барацьбе моў паміж сабой, іх уздыме і заняпадзе, адраджэньні і зьнікненьні. У другой частцы кнігі прыводзяцца прыклады некаторых шматмоўных краін, дзе паказаны цывілізаванае суіснаваньне дзьвюх і болей дзяржаўных моў, праблемы, якія ўзьнікаюць у такіх дзяржавах, і мэтады іх вырашэньня, а таксама заканадаўства, што абараняе правы носьбіта той ці іншай дзяржаўнай мовы.

Ігар Случак з кнігай
Ігар Случак з кнігай

«Мова — гэта адзінае, што безумоўна адрозьнівае адзін народ ад іншага. Мова стварае і ўмацоўвае дзяржаўнасьць. Мова гуртуе і ўмацоўвае народ. Па гэтай прычыне сучасныя барбары, захапіўшы і зьнішчыўшы горад, тэрыторыю або краіну, у першую чаргу замяняюць вулічныя шыльды, дзе замест мовы захопленага народу зьяўляецца мова агрэсара. Бо мова на шыльдах — гэта самы відавочны знак таго, што на гэтай зямлі ўжо іншая ўлада, іншая дзяржава і іншы народ. Таму варта памятаць, што, пакуль жыве беларуская мова, — будзе і Беларусь», — напісаў Ігар Случак.

Юрыст адзначыў, што кніга напісана ў Беларусі і выдадзена пры падтрымцы беларусаў.

Кнігу «10 стагодзьдзяў дзяржаўнасьці і дыскрымінацыі беларускай мовы» можна купіць, напісаўшы аўтару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG