Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Мара» стаў пераможцам беларускага конкурсу «Паўночнага зьзяньня»


Фрагмэнт з сайту фэстывалю «Паўночнае зьзяньне»
Фрагмэнт з сайту фэстывалю «Паўночнае зьзяньне»

Міжнароднае журы кінафэстывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне» назвала пераможцам беларускага конкурсу на гэтым фэстывалі дакумэнтальны фільм Сашы Кулак «Мара».

«Гэта ўнікальны і прыгожы фільм, у якім дакумэнтальны аповед спалучаецца з фантазіяй, каб дасьледаваць вельмі актуальную і важную тэму. Гэта ня толькі агучваньне несправядлівасьці, але і прастора для ўяўленьня», — так ацаніла фільм журы ў асобе Натальлі Лібэт (Украіна), Сакарыса Сторы (Фарэрскія выспы) і Памэлы Тола (Фінляндыя).

Фільм «Мара» прысьвечаны падзеям 2020 году ў Беларусі. Рэжысэрка злучае дакумэнтальныя кадры зь мірных пратэстаў з пастановачнымі сцэнамі, якія задаюць дадатковае вымярэньне падзеям.

Мара — міталягічны пэрсанаж, які ўводзіць у дзеяньне аўтарка, — гэта праваднік, мэдыюм, што дазваляе ўбачыць твары ня толькі тых, хто змагаецца за свабоду, але і людзей з адваротнага боку — людзей гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG