Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полк Каліноўскага падзякаваў Пераходнаму кабінэту і Офісу Ціханоўскай за вайсковую тэхніку, а затым адрэдагаваў допіс

абноўлена

Байцы Полку Каліноўскага
Байцы Полку Каліноўскага

Полк Кастуся Каліноўскага ў выказаў падзяку «Аб’яднанаму пераходнаму кабінэту Беларусі і прадстаўніцтву Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеве за плённую супрацу з замежнымі партнэрамі ў арганізацыі пастаўкі для полку двух сучасных дронаў і аксэсуараў да іх для выканьня баявых задачаў».

Пра гэта гаворыцца на старонцы Полку ў Фэйсбуку.

Як адзначаецца ў допісе, гэтая перадавая тэхніка стане своечасовым унёскам у падвышэньне тэхналягічнай узброенасьці Полку і дазволіць яшчэ больш эфэктыўна весьці барацьбу супраць расейскай агрэсіі.

Затым, аднак, падзяку выдалілі з старонкі. Празь нейкі час на ёй зьявілася іншая фармулёўка наконт Офісу Ціханоўскай:

«Полк Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку замежным партнэрам за два сучасныя дроны і аксэсуары да іх для выкананьня баявых задачаў. Таксама прадстаўніцтву Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеве за плённую супрацу ў арганізацыі лягiстыкi.

Гэтая перадавая тэхніка стане своечасовым унёскам у падвышэньне тэхналягічнай узброенасьці Полку і дазволіць яшчэ больш эфэктыўна весьці барацьбу супраць расейскай агрэсіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG