Акрамя таго, «экстрэмісцкім» быў прызнаны Patreon гурту, дзе людзі маглі дасылаць данаты музыкам, паведамляе «Вясна».
Пазначана, што «экстрэмісцкімі» таксама зьяўляюцца песьні «Жыве»; «Уходи»; «Кто, если не ты?»; «Мацi»; «Мы — не народец»; «Без вайны»; «Беларус беларусу беларус»; «Dead Мороз»; «Мы станем сильней!»; «Родная Зямля».
З Youtube-каналу Tor band зьніклі відэакліпы на папулярныя кампазыцыі зь мільённымі праглядамі. Яны засталіся толькі ў плэйлістах аўдыёвэрсіі, бязь відэа.
Знаёмыя музыкаў просяць людзей не пісаць у сацсеткі гурту, бо тыя пад кантролем міліцыі.
Нагадаем, 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурту Tor Band разам з жонкамі. Вядома, што чатыром затрыманым прызначылі па 15 сутак арышту, яшчэ аднаму чалавеку — 30 базавых штрафу. Лёс жонкі музыкі Яўгена Бурло дагэтуль невядомы.