Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду падняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Атака дронамі-камікадзэ на цэнтар Кіева. ФОТА

1
Дрон-камікадзэ ў небе над Кіевам падчас ранішняй расейскай атакі на горад.

2
Супрацоўнікі паліцыі, якія са стралковай зброі намагаюцца зьбіць дроны-камікадзэ над Кіевам.

3
Пажар на месцы патрапленьня дрона-камікадзэ.

4
UKRAINE - A drone flies over Kyiv during an attack, 17OCT2022

5
Супрацоўнікі паліцыі страляюць па дроне-камікадзэ.

6
Яшчэ адно месца ў Кіеве, куды патрапіў дрон-камікадзэ.

7
Людзі бягуць ад месца выбухаў у цэнтры Кіева.

8
Яшчэ адно зь месцаў, куды патрапіў дрон-камікадзэ.

9
Украінскія паліцыянты аглядаюць месца выбухаў пасьля атакі дронаў.

10
Дым над будынкам, у які патрапіў дрон.

11
Часткі дрона з надпісамі на расейскай мове.

12
Мэдыкі дапамагаюць пацярпеламу падчас атакі.

13
Ратавальнікі на месцы патрапленьня дрона ў жылы дом.