Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе адбыліся масавыя акцыі ў падтрымку Ўкраіны. ФОТА і ВІДЭА


Акцыя пратэсту супраць расейскіх абстрэлаў і іншых злачынстваў Украіны, Румынія, 10 кастрычніка 2022
Акцыя пратэсту супраць расейскіх абстрэлаў і іншых злачынстваў Украіны, Румынія, 10 кастрычніка 2022

Сотні людзей узялі ўдзел у акцыях у шэрагу эўрапейскіх гарадоў, пратэстуючы супраць расейскіх абстрэлаў рэгіёнаў Украіны 10 кастрычніка.

Удзельнікі сабраліся, у прыватнасьці, каля дыпляматычных установаў Расеі, патрабуючы прызнаць яе дзяржавай – спонсарам тэрарызму, а таксама ўзмацніць вайсковую падтрымку Ўзброеных сілаў Украіны.

Каля расейскай амбасады ў Варшаве сабраліся сотні людзей. Яны патрабавалі, у тым ліку, выслаць расейскіх дыпляматаў.

Акцыя пратэсту каля расейскай амбасады ў Варшаве
Акцыя пратэсту каля расейскай амбасады ў Варшаве
На акцыі ў Варшаве луналі і нацыянальныя сьцягі Беларусі
На акцыі ў Варшаве луналі і нацыянальныя сьцягі Беларусі

Падобныя акцыі прайшлі і ў Рыме, Скоп’і, Вене і Празе. У сталіцы Латвіі Рызе да мітынгу, арганізаванага ўкраінскай грамадой, далучыўся амбасадар Украіны Аляксандар Мішчанка.

Акцыя ў Батумі
Акцыя ў Батумі

На акцыю ў Тбілісі дзяўчына выйшла з плякатам «У 1992-м мае бацькі пакінулі Абхазію і пераехалі ва Ўкраіну. Расея зруйнавала іх жыцьцё двойчы».

Акцыя пратэсту ў сталіцы Паўночнай Македоніі
Акцыя пратэсту ў сталіцы Паўночнай Македоніі
Пратэст супраць расейскіх ваенных злачынстваў. Румынія, 10 кастрычніка 2022
Пратэст супраць расейскіх ваенных злачынстваў. Румынія, 10 кастрычніка 2022

Акрамя таго, каля 20 чалавек сабраліся каля расейскай амбасады ў Бялградзе, сталіцы Сэрбіі, дзе пашыраныя прарасейскія настроі.

Акцыя пратэсту супраць дзеяньняў Крамля. Бялград, Сэрбія, 10 кастрычніка 2022
Акцыя пратэсту супраць дзеяньняў Крамля. Бялград, Сэрбія, 10 кастрычніка 2022

Дэманстрацыі прайшлі таксама ў гарадах Канады — Манрэалі і Атаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG