Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіц, маска і абдымкі з Аліевым. Лукашэнка на саміце ШАС. ФОТА

15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.

15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. Зь візытам у Самаркандзе знаходзіцца і Аляксандар Лукашэнка. Але на асноўным паседжаньні яго не было, яго запрасілі і далі слова на паседжаньне саміту ў пашыраным складзе. Гаворачы аб прыярытэтах Беларусі ў ШАС, Лукашэнка згадаў заходнія санкцыі за вайну Расеі супарць Украіны і саўдзел у гэтым уладаў Беларусі. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва.


XS
SM
MD
LG