Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская — дыпляматам краін ЭЗ: «Перамога Ўкраіны можа адчыніць вакно магчымасьцяў для пераменаў у Беларусі»


Брыфінг для дыпляматаў. Вільня, 14 верасьня 2022
Брыфінг для дыпляматаў. Вільня, 14 верасьня 2022

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпляматаў 25 краінаў, паведамляе яе прэс-служба. Сустрэча адбылася ў чэскім пасольстве ў Вільні, паколькі Чэхія старшынюе ў Радзе ЭЗ.

Падчас сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская:

  • Выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў сувязі з эфэктыўным контрнаступам. Адзначыла, што перамога Украіны можа адчыніць вакно магчымасьцяў для пераменаў у Беларусі.
  • Расказала пра апошнія рэпрэсіі і згадала справы Марфы Рабковай, Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуты, Алега Храмых, Ганны Тукавай.
  • Заклікала дыпляматаў не ўручаць даверчых лістоў Лукашэнку. А накіроўваць у Беларусь часова павераных, якія, як правіла, даверчых лістоў не ўручаюць.
  • Патлумачыла, чаму візавыя абмежаваньні не павінны быць усеагульнымі, што магчымасьць перамяшчацца праз мяжу дапамагае ўтрымліваць сувязь паміж беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто выехаў. Выступіла супраць візавага бану, але падтрымала ідэю забараніць уезд і перамяшчэньні супрацоўнікам урадавых структураў, сілавікоў, спэцслужбаў і прапагандыстаў.
  • Адзначыла прынцыповую пазыцыю да магчымай амністыі 17 верасьня: вызваленыя і рэабілітаваныя павінны быць усе, без ніякіх дадатковых умоваў, і закрытыя палітычныя справы. Нельга ўвязвацца ў гандаль палітвязьнямі.
  • Раказала пра першы месяц працы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэта, прызначэньне новых прадстаўнікоў, пляны пашырыць плян «Перамога».
  • Заклікала аказаць усёабдымную дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG