Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны: Беларусь акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй


Расейскія танкі на станцыі Навабеліца ў Гомлі, сакавік 2022
Расейскія танкі на станцыі Навабеліца ў Гомлі, сакавік 2022

Пра гэта сакратар РНБА Ўкраіны Аляксей Данілаў сказаў у інтэрвію выданьню Lib.ua.

Аляксей Данілаў
Аляксей Данілаў

— Ці імавернае адкрытае ўступленьне Беларусі ў вайну? Ці бачыце вы рызыку паўторных спробаў наступу на поўнач краіны, на Кіеў, празь Беларусь?

— Краіна Беларусь акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй. Ураду ў Беларусі амаль не існуе, гэта даказаны факт. Калі на вашай тэрыторыі дзейнічаюць тэрарысты, якія пасылаюць ракеты з вашай тэрыторыі, пасылаюць самалёты бамбаваць мірнае насельніцтва, то вы павінны заняць пазыцыю. Калі вашай пазыцыі няма, то вы павінны прызнаць, што вы акупаваныя РФ. Сёньня Беларусь цалкам знаходзіцца пад уплывам расейскай арміі.

Ці будуць яны наступаць, ці будуць яны нешта рабіць адтуль... Я магу сказаць, што мы адсочваем гэтую сытуацыю, мы кожны дзень атрымліваем выведныя дадзеныя пра тое, што там адбываецца. Мы разумеем, што адбываецца непасрэдна ў грамадзтве, сярод тых грамадзян, якія маюць пашпарты Беларусі. На сёньняшні дзень Расейская Фэдэрацыя вярбуе грамадзян Беларусі для ўдзелу ў ваеннай агрэсіі супраць нашай краіны. Але тых, каго вярбуюць, адпраўляюць па сваёй тэрыторыі, таму што іх няшмат. Паглядзім, як усё будзе разгортвацца.

Мы робім пэўныя захады, у нас была праверка памежных зь Беларусьсю рэгіёнаў на даручэньне прэзыдэнта нашай краіны, наколькі мы гатовыя сустрэць (беларускія войскі. — LB.ua ), калі будзе адкрыты наступ зь Беларусі. Пакуль наша выведка лічыць, што гэтага не адбудзецца. Але жыцьцё пакажа — мы з вамі паглядзім.

— Вы назвалі Беларусь акупаванай краінай. Мы бачым, што на акупаваных тэрыторыях Украіны існуе сапраўдны рух супраціву. Выбухі на расейскіх вайсковых складах, забойствы калябарантаў — усё гэта ня можа адбыцца без партызанаў. Чаму, на вашу думку, у Беларусі гэтага няма? Там няма ніякага супраціву, нягледзячы на тое, што з той тэрыторыі ляцяць ракеты і абстрэльваюць украінскую тэрыторыю?

— Вы ведаеце, што Лукашэнка зьяўляецца прэзыдэнтам краіны з 1994 году. І з 1994 году ён будуе гэтую краіну паводле ўласных уяўленьняў. Мне цяжка сказаць, чаму ў беларускім грамадзтве няма жаданьня выбіраць свабоду. Магу сказаць, што мы адназначна розныя. Усе папярэднія спробы адабраць у нас свабоду, нашу незалежнасьць, нашу волю да незалежнасьці заўсёды заканчваліся паразай.

Чаму так адбываецца ў Беларусі, мне цяжка сказаць, я не беларус і ніколі ў Беларусі ня жыў, як некаторыя сучасныя дзеячы. Тое ж самае можна сказаць і пра Малдову. Пра грузінаў, якія на сёньняшні дзень страцілі свае тэрыторыі. Калі б яны разам з намі змагаліся за сваё права на цэласнасьць краіны, можа, нам было б крыху лягчэй, таму што расейцы ўсюды ўдзельнічалі ў гэтых працэсах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG