«Дарагія, Жэня на Валадарцы, сёньня для яго прынялі перадачу. Пішыце яму: 220030, СІЗА-1, Менск, вул. Валадарскага, 2. Батуру Яўгену Анатолевічу. А 31 ліпеня ў яго дзень народзінаў, думаю, ён будзе рады вашым цёплым віншаваньням», — напісала ў фэйсбуку Дзіяна Серадзюк.
Яўгена Батуру затрымалі 29 чэрвеня, раніцай у яго дома правялі ператрус.
Пазьней родным Батуры патэлефанаваў сьледчы і паведаміў, што Яўгена затрымалі і наступныя 10 сутак ён правядзе на Акрэсьціна.
Паводле сьледчага, Батуру затрымалі за падзеі 2020 году.