Зьмены ў заканадаўстве былі ўхваленыя ніжняй палатай парлямэнту Нідэрландаў і перададзеныя на зацьвярджэньне ў Сэнат.
Як мяркуюць экспэрты, гэткія папраўкі неўзабаве могуць прыняць і іншыя эўрапейскія краіны, што прыкметна зьменіць карціну занятасьці ў Эўразьвязе.
Масавы пераход на працу з дому практыкаваўся ў Эўропе і многіх іншых краінах падчас пандэміі COVID-19 у 2020-2021 гадах. Цяпер каранавірусныя абмежаваньні практычна ўсюды зьнятыя, але дыстанцыйная праца аказалася зручнай для многіх работнікаў і працадаўцаў. Супрацоўнікі задаволеныя больш гнуткім графікам, а працадаўцы адзначаюць зьніжэньне выдаткаў на ўтрыманьне офісу.
У большасьці краін пытаньні дыстанцыйнага графіку не ўрэгуляваныя заканадаўча і застаюцца прыватным рашэньнем кіраўніцтва кожнай фірмы. Напрыклад, у чэрвені кіраўнік кампаніі Tesla Ілан Маск запатрабаваў ад усіх супрацоўнікаў, у тым ліку тых, чые абавязкі маглі выконвацца дыстанцыйна, заставацца ў офісе патрабаваныя дамовай сорак гадзін на тыдзень або звальняцца.