Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэатры юнага гледача, які ўзначаліла жонка Макея, спэктакль па матывах твора Быкава пакажуць па-расейску


Тэатар юнага гледача ў Менску
Тэатар юнага гледача ў Менску

У Тэатры юнага гледача сёлета ў чэрвені адбудзецца прэм’ера спэктакля «Альпы. Сорак першы», створанага па матывах аповесьці Васіля Быкава «Альпійская баляда». Яго пакажуць на расейскай мове.

У Беларусі дзейнічаюць 29 прафэсійных тэатраў, зь якіх выключна на беларускай працуюць усяго шэсьць. Адзін зь іх быў Тэатар юнага гледача, у якім сёлта вясной па матывах сэрыі кніг «Піянэры-героі» паставілі спэктакль «Час выбраў іх». Ідзе ён на расейскай мове.

Прэмʼера наступнага спэктакля, «Кентэрвілійскі прывід» прайшла па-беларуску, але афіша ўжо была расейскамоўнай, зьвярнула ўвагу выданьне Zerkalo.io.

Зараз у рэпэртуары тэатра мае зьявіцца другі спэктакль, першапачаткова заяўлены на расейскай мове. Калі палітыка новага кіраўніцтва Тэатра юнага гледача працягнецца, у Беларусі застануцца ўсяго пяць тэатраў, якія працягнуць працу на беларускай мове.

Васіль Быкаў пісаў свае творы, у тым ліку і знакамітую «Альпійскую баляду», па-беларуску.

Сёлета ў красавіку дырэктарам Тэатра юнага гледача стала актрыса Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея. Яна зьмяніла на гэтай пасадзе Ўладзімера Савіцкага, звольненага ў студзені.

У канцы сакавіка 2022-га Палякова расказала, што тэатар павінен адмовіцца ад працы выключна на беларускай мове:

«Я лічу, спэктаклі павінны быць на дзьвюх мовах: і на беларускай, і на расейскай. Тады ў тэатра ёсьць камэрцыйная гісторыя. Дзяржава заўсёды працягне нам руку дапамогі, але мы не павінны сядзець на гэтай прышчэпцы. Мы павінны навучыцца самі зарабляць грошы».

Кар’ера Веры Паляковай

Вера Палякова нарадзілася ў Менску ў 1978 годзе. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Па разьмеркаваньні адпрацавала ў ТЮГу 60 дзён. Адтуль пайшла ў дэкрэт.

У 2001 годзе Палякова дэбютавала ў фільме «Павадыр». Здымалася ў стужках «Эскіз на маніторы» (2001), «Дунечка» (2004), «Яшчэ пра вайну», «На сьпіне ў чорнага ката». Таксама ў фільмаграфіі Паляковай ёсьць расейскія сэрыялы: «Каменская-2», «Мужчыны ня плачуць», «Нядзеля ў жаночай лазьні», «Ой, ма-мач-кі!», «Работа над памылкамі». У некаторых акторка грала галоўныя ролі.

У 2016 годзе Палякова атрымала мэдаль Францішка Скарыны. Была вядоўцай на розных тэлеканалах. У 2017 годзе акторка скончыла Акадэмію кіраваньня. Цяпер Палякова-Макей — дацэнт катэдры вакалу, маўленьня і плястычных дысцыплін Акадэміі мастацтваў.

25 лютага 2022 году Палякова-Макей атрымала званьне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG