Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лізавета ІІ — матрыярх брытанскага грамадзтва, — кіраўнік Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі

Лізавета ІІ
Лізавета ІІ

У гэтыя дні Вялікая Брытанія сьвяткуе плятынавы юбілей каранацыі дзейнага манарха — каралевы Лізаветы ІІ.

Яна займае сталец даўжэй за ўсіх іншых брытанскіх манархаў за ўсю гісторыю краіны. Да яе рэкардсмэнкай была каралева Вікторыя, якая кіравала Вялікай Брытаніяй 63 гады.

Каралева Лізавета надзвычай папулярная ў брытанскім грамадзтве. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньняў аднаго з самых аўтарытэтных сацыялягічных цэнтраў краіны Ipsos MORI.

У апытаньні, праведзеным у траўні сёлета, 86% рэспандэнтаў заявілі, што задаволеныя тым, як Лізавета ІІ робіць сваю працу, а незадаволеных яе дзейнасьцю было 7%.

Манархіня не заўсёды мела такую папулярнасьць. Паводле апытаньня Ipsos MORI, у 1992 годзе станоўча ацэньвалі яе дзейнасьць тры чвэрці брытанцаў. А ў канцы 90-х, падчас гучнага разводу прынца Чарльза і прынцэсы Дыяны, папулярнасьць каралевы зьнізілася да 66%.

Але ў 2002 годзе — на залаты юбілей кіраваньня Лізаветы ІІ — доля станоўчых ацэнак яе працы падвысілася да 80% і з таго часу ніколі не была ніжэйшая.

Варта адзначыць, што сама каралева папулярная больш, чым манархія як інстытут.

Чаму вы аддаяце перавагу — каб Вялікая Брытанія стала рэспублікай ці засталася манархіяй?

На працягу прыкладна 30 гадоў у сярэднім каля дзьвюх трацінаў брытанцаў лічылі захаваньне манархіі лепшым за ператварэньне краіны ў рэспубліку. За 30 гадоў доля прыхільнікаў захаваньня манархіі вагалася ад 60% да 80%. Цікава, што за гэты ж пэрыяд значна больш стабільнай была доля прыхільнікаў ператварэньня Вялікай Брытаніі ў рэспубліку — гэтаму аддаваў перавагу прыкладна кожны пяты рэспандэнт.

Вялікая Брытанія была рэспублікай 11 гадоў у сваёй гісторыі. У 1649 годзе кароль Карл І быў пакараны сьмерцю, а манархію скасавалі. Але ў 1660 годзе манархію рэстаўравалі, сталец заняў Карл ІІ — сын пакаранага сьмерцю караля. З таго часу манархія ў Вялікай Брытаніі не перарывалася.

Гледзячы ў будучыню, як вы лічыце, застанецца ці не застанецца Вялікая Брытанія манархіяй у наступныя (10, 50, 100) гадоў? % станоўчых адказаў

Нягледзячы на высокую падтрымку цяперашняй манархіі, наконт пэрспэктывы яе захаваньня ў будучыні брытанцы больш скептычныя. Каля 80% рэспандэнтаў мяркуюць, што манархія захаваецца ў наступныя 10 гадоў. Аднак у тым, што так будзе яшчэ 50 гадоў, упэўненыя толькі 42% апытаных, а 29% лічаць, што манархія захаваецца на працягу стагодзьдзя.

Як беларусы сьвяткуюць юбілей кіраваньня Лізаветы ІІ?

Юбілей кіраваньня Лізаветы ІІ брытанскія беларусы адзначаюць разам зь іншымі падданымі каралевы. Пра гэта мы пагаварылі з кіраўніком Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, намесьнікам старшыні Рады БНР Міколам Пачкаевым.

Мікола Пачкаеў
Мікола Пачкаеў

— Як дыяспара сьвяткуе плятынавы юбілей кіраваньня Лізаветы ІІ? Наколькі я ведаю, вы, Мікола, у гэтыя сьвяточныя дні займаецеся перадачай дапамогі Ўкраіне.

— Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі як арганізацыя не ўдзельнічае ў сьвяткаваньні. Але асабліва для старэйшага пакаленьня дыяспары каралева была важнай фігурай, айцец Аляксандар Надсан заўсёды казаў на літургіі: «Молімся за каралеву нашу Альжбету...». І цяпер айцец Сяргей Стасевіч прыгадвае каралеву на літургіях, хоць у трохі іншых словах.

Толькі вельмі старыя людзі памятаюць часы, калі быў іншы манарх — бацька каралевы Лізаветы ІІ. Нядаўна ў глыбінях архіваў нашага Згуртаваньня я знайшоў капэрту каралеўскай пошты з надпісам «На службе Яго (а не Яе) Каралеўскай Мосьці», гэта была ў нас невялікая сэнсацыя.

Яна разглядаецца ня проста як каралева, а як матрыярх брытанскага грамадзтва.

Таму ўсе сьвяткуюць, зразумела. Я, на жаль, не пайшоў на парад, аб якім пачуў шмат захопленых уражаньняў, быў заняты справамі зь перадачай дапамогі Ўкраіне.

Беларусы сьвяткуюць юбілей яе караляваньня, але прыватна.

Каралева Лізавета ІІ калісьці і ў апошні год жыцьця. Фотагалерэя

Лізавета II прымае новую брытанскую прэм'ер-міністарку Ліз Трас у сваёй рэзыдэнцыі ў Шатляндыі. 6 верасьня 2022
1/17 Лізавета II прымае новую брытанскую прэм'ер-міністарку Ліз Трас у сваёй рэзыдэнцыі ў Шатляндыі. 6 верасьня 2022
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
96-гадовая каралева 2 траўня зьявілася на бальконе Бэкінгемскага палаца ў суправаджэньні іншых чальцоў каралеўскай сям'і, каб паглядзець на паветраны парад. Пазьней, аднак, Бэкінгемскі палац паведаміў, што Лізавета II адчула «некаторы дыскамфорт», таму была вымушана адмовіцца ад рэлігійнай службы ў саборы Сьвятога Паўла, прызначанай на 3 чэрвеня.
2/17 96-гадовая каралева 2 траўня зьявілася на бальконе Бэкінгемскага палаца ў суправаджэньні іншых чальцоў каралеўскай сям'і, каб паглядзець на паветраны парад. Пазьней, аднак, Бэкінгемскі палац паведаміў, што Лізавета II адчула «некаторы дыскамфорт», таму была вымушана адмовіцца ад рэлігійнай службы ў саборы Сьвятога Паўла, прызначанай на 3 чэрвеня.
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Недатаваны здымак каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы ІI у Віндзорскім замку, распаўсюджаны Бэкінгемскім палацам з нагоды плятынавага юбілею.<br />
&nbsp;
3/17 Недатаваны здымак каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы ІI у Віндзорскім замку, распаўсюджаны Бэкінгемскім палацам з нагоды плятынавага юбілею.
 
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Каралева Лізавета II у дзень сваёй каранацыі. Доступ да трона быў паскораны адрачэньнем ейнага дзядзькі і раньняй сьмерцю бацькі, караля Георга VI. Яна стала каралевай у лютым 1952 году, але афіцыйная каранацыя адбылася 2 чэрвеня 1953 году, калі ёй было 27 гадоў.<br />
&nbsp;<br />
&nbsp;
4/17 Каралева Лізавета II у дзень сваёй каранацыі. Доступ да трона быў паскораны адрачэньнем ейнага дзядзькі і раньняй сьмерцю бацькі, караля Георга VI. Яна стала каралевай у лютым 1952 году, але афіцыйная каранацыя адбылася 2 чэрвеня 1953 году, калі ёй было 27 гадоў.
 
 
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Каралева Лізавета II разам з двума сваімі сынамі, прынцам Эндру (зьлева) і прынцам Эдвардам, у 1971 годзе ў Бэкінгемскім палацы падчас запісу каляднага пасланьня каралевы да Садружнасьці. Традыцыя тэлевізійных калядных выступаў пачалася ў 1957 годзе.<br />
&nbsp;
5/17 Каралева Лізавета II разам з двума сваімі сынамі, прынцам Эндру (зьлева) і прынцам Эдвардам, у 1971 годзе ў Бэкінгемскім палацы падчас запісу каляднага пасланьня каралевы да Садружнасьці. Традыцыя тэлевізійных калядных выступаў пачалася ў 1957 годзе.
 
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Каралева Лізавета II з сынам прынцам Чарльзам і яго нявестай лэдзі Дыянай у Бэкінгемскім палацы ў Лёндане 27 сакавіка 1981 году. Чарльз атрымаў поўны тытул прынца Валійскага ў 1969 годзе, калі ён быў абвешчаны спадкаемцам трона. Шлюб з прынцэсай Дыянай працягнуўся 15 гадоў.
6/17 Каралева Лізавета II з сынам прынцам Чарльзам і яго нявестай лэдзі Дыянай у Бэкінгемскім палацы ў Лёндане 27 сакавіка 1981 году. Чарльз атрымаў поўны тытул прынца Валійскага ў 1969 годзе, калі ён быў абвешчаны спадкаемцам трона. Шлюб з прынцэсай Дыянай працягнуўся 15 гадоў.
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Адным з самых прыкметных культурных момантаў яе кіраваньня быў музычны ўплыў &laquo;Бітлз&raquo;. На здымку прынцэса Маргарэт, малодшая сястра каралевы Лізаветы ІІ, з Рынга Старам, Джорджам Гарысанам, Полам Макартні і Джонам Лэнанам. 29 ліпеня 1965 году, Лёндан
7/17 Адным з самых прыкметных культурных момантаў яе кіраваньня быў музычны ўплыў «Бітлз». На здымку прынцэса Маргарэт, малодшая сястра каралевы Лізаветы ІІ, з Рынга Старам, Джорджам Гарысанам, Полам Макартні і Джонам Лэнанам. 29 ліпеня 1965 году, Лёндан
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Гіганцкая фатаграфія, на якой каралева выяўлена з прынцам Філіпам, была зробленая ў гонар сярэбранага юбілею 1977 году. Фота было эспанавана ў Лёндане 25 траўня 2012 году, калі каралева Лізавета II адзначала дыямэнтавы юбілей.
8/17 Гіганцкая фатаграфія, на якой каралева выяўлена з прынцам Філіпам, была зробленая ў гонар сярэбранага юбілею 1977 году. Фота было эспанавана ў Лёндане 25 траўня 2012 году, калі каралева Лізавета II адзначала дыямэнтавы юбілей.
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Адной з найвялікшых трагедый за сем дзесяцігодзьдзяў кіраваньня каралевы Лізаветы стала &laquo;абэрфанская катастрофа&raquo; ва Ўэльсе 21 кастрычніка 1966 году. Каралеву крытыкавалі за тое, што яна наведала горад толькі праз восем дзён, пазьней яна сказала, што шкадуе аб гэтым.
9/17 Адной з найвялікшых трагедый за сем дзесяцігодзьдзяў кіраваньня каралевы Лізаветы стала «абэрфанская катастрофа» ва Ўэльсе 21 кастрычніка 1966 году. Каралеву крытыкавалі за тое, што яна наведала горад толькі праз восем дзён, пазьней яна сказала, што шкадуе аб гэтым.
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Падчас яе кіраваньня ў Брытаніі ўпершыню на пасадзе прэм&#39;ер-міністра была жанчына. На фота: былая прэм&#39;ер-міністар Маргарэт Тэтчэр і Яе Вялікасьць Каралева Лізавета II і прынц Філіп. Лёндан, 13 кастрычніка 2005&nbsp;
10/17 Падчас яе кіраваньня ў Брытаніі ўпершыню на пасадзе прэм'ер-міністра была жанчына. На фота: былая прэм'ер-міністар Маргарэт Тэтчэр і Яе Вялікасьць Каралева Лізавета II і прынц Філіп. Лёндан, 13 кастрычніка 2005 
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Адной з самых вялікіх жарсьцяў каралевы Лізаветы зьяўляецца конная язда, якой яна займалася кожны раз, калі ў яе была магчымасьць
11/17 Адной з самых вялікіх жарсьцяў каралевы Лізаветы зьяўляецца конная язда, якой яна займалася кожны раз, калі ў яе была магчымасьць
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Афіцыйнае фота вясельля прынца Гары з амэрыканскай актрысай Мэган Маркл у 2018 годзе. Праз два гады яны аб&#39;явілі, што адмаўляюцца ад сваіх каралеўскіх абавязкаў. &laquo;Хаця мы б больш хацелі, каб яны заставаліся паўнапраўнымі членамі каралеўскай сям&#39;і, мы паважаем і разумеем іх жаданьне весьці больш незалежнае сямейнае жыцьцё, застаючыся пры гэтым каштоўнай часткай маёй сям&#39;і&raquo;, - заявіла каралева.
12/17 Афіцыйнае фота вясельля прынца Гары з амэрыканскай актрысай Мэган Маркл у 2018 годзе. Праз два гады яны аб'явілі, што адмаўляюцца ад сваіх каралеўскіх абавязкаў. «Хаця мы б больш хацелі, каб яны заставаліся паўнапраўнымі членамі каралеўскай сям'і, мы паважаем і разумеем іх жаданьне весьці больш незалежнае сямейнае жыцьцё, застаючыся пры гэтым каштоўнай часткай маёй сям'і», - заявіла каралева.
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Прынц Вялікай Брытаніі Чарльз, Каміла, герцагіня Карнуольская, каралева Лізавета ІІ, Мэган, герцагіня Сасекская, прынц Гары, прынц Уільям і Кэтрын, герцагіня Кембрыдзкая, назіраюць за палётамі з балькона Бэкінгемскага палацу. 10 ліпеня 2018
13/17 Прынц Вялікай Брытаніі Чарльз, Каміла, герцагіня Карнуольская, каралева Лізавета ІІ, Мэган, герцагіня Сасекская, прынц Гары, прынц Уільям і Кэтрын, герцагіня Кембрыдзкая, назіраюць за палётамі з балькона Бэкінгемскага палацу. 10 ліпеня 2018
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Каралева Лізавета ІІ сядзіць адна ў капліцы Сьвятога Георгія ў Віндзорскім замку падчас пахаваньня прынца Філіпа, які быў зь ёй 73 гады. Прынц Філіп памёр 9 красавіка 2021 году ва ўзросьце 99 гадоў. На пахаваньне прынца з прычыны пандэміі каранавірусу прыйшлі толькі блізкія члены сям&#39;і і сябры.
14/17 Каралева Лізавета ІІ сядзіць адна ў капліцы Сьвятога Георгія ў Віндзорскім замку падчас пахаваньня прынца Філіпа, які быў зь ёй 73 гады. Прынц Філіп памёр 9 красавіка 2021 году ва ўзросьце 99 гадоў. На пахаваньне прынца з прычыны пандэміі каранавірусу прыйшлі толькі блізкія члены сям'і і сябры.
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Каралеўская сям&#39;я назірае за паветраным парадам 2 траўня 2022
15/17 Каралеўская сям'я назірае за паветраным парадам 2 траўня 2022
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Сотні тысяч удзельнікаў і гледачоў сьвяткаваньняў з нагоды 70-годзьдзя кіраваньня каралевы каля Бэкінгэмскага палацу ў Лёндане. 2 траўня 2022
16/17 Сотні тысяч удзельнікаў і гледачоў сьвяткаваньняў з нагоды 70-годзьдзя кіраваньня каралевы каля Бэкінгэмскага палацу ў Лёндане. 2 траўня 2022
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Лізавета ІІ падчас&nbsp;&laquo;мядовага месяца&raquo; з мужам Філіпам, герцагам Эдынбурскім, 25 лістапада 1947&nbsp;
17/17 Лізавета ІІ падчас «мядовага месяца» з мужам Філіпам, герцагам Эдынбурскім, 25 лістапада 1947 
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Previous slide
Next slide

— Паводле апытаньняў, у Брытаніі прыкладна 20% выступаюць за ўсталяваньне ў краіне рэспублікі. А ці ёсьць такія сярод беларускай дыяспары?

— Я ніколі ня чуў сярод беларусаў дэбатаў на гэтую тэму. І цяпер у Брытаніі няма ніводнай сур’ёзнай палітычнай сілы, якая выступала б за скасаваньне манархіі. Можа 20% брытанцаў і сымпатызуюць гэтай ідэі, але, значыць, тры чвэрці не сымпатызуюць ёй, і на палітычнай сцэне гэтая думка фактычна ніяк не прадстаўленая.

Па маіх назіраньнях, для беларусаў, якія прыбываюць у Брытанію цягам апошніх 20 гадоў, дзіўным выглядае ня тое, што ў Брытаніі на гары палітычнай сыстэмы стаіць адна нязьменная фігура, а што фігура манарха ня ўмешваецца ўва ўсё і дэлегуе свае каралеўскія паўнамоцтвы прадстаўніку партыі, якая атрымала (самастойна ці ў кааліцыі) мандат парлямэнцкай большасьці ад грамадзянаў на дэмакратычных выбарах. На брытанскім манарху ляжыць канстытуцыйны абавязак не дапусьціць злачыннага злоўжываньня прэм’ерам дэлегаваных яму Каронаю паўнамоцтваў.

Апошнія выпадкі вэта манарха на праект свайго прэм’ера былі ў ХІХ стагодзьдзі, але й на маёй памяці прынамсі двойчы ў друку і палітычнай супольнасьці абмяркоўвалася імавернасьць вэта каралевы на магчымыя рашэньні кіраўніка ўраду. Калі ў палітычнай супольнасьці складаецца кансэнсус аб магчымасьці такога вэта, ужо само гэта ёсьць стабілізацыйным фактарам.

У гэтым сэнсе манарх адыгрывае ролю «жывога дыспэтчара». Ён ня мае права сам умешвацца і кіраваць (у нармальных абставінах), аднак мае права і нават абавязак скарыстаць «стоп-кран», каб перадухіліць самаразбурэньне сыстэмы. Усе гульцы на палітычнай сцэне гэта ведаюць, што ўжо само па сабе стабілізуе сыстэму.

Манарх — гэта ня проста дзяржаўная пасада, гэта не дзяржаўная служба, гэта «служэньне» жыцьця, ад якога можна адмовіцца, але якое дастаецца воляю лёсу дзеля непрадбачанага факту нараджэньня і на якое «намашчаюць» на царкоўнай цырымоніі перад Богам.

Вось гэта ўсё некаторым новапрыбылым беларусам здавалася дзіўным. Пакуль не пажывуць даўжэй у брытанскай грамадзянскай культуры і не зразумеюць, ці прынамсі адчуюць, што для брытанцаў увогуле не характэрная барацьба за тое, хто ўрэшце ўсталюе дыктатуру і ўсіх задушыць.

— Паводле перапісу 2011 году, у Вялікай Брытаніі жылі 4,5 тысячы людзей, народжаных у Беларусі. Можа, ёсьць нейкія іншыя лічбы — пра беларусаў, якія нарадзіліся ў Брытаніі?

— Я чуў гэтую лічбу — каля 5 тысячаў — і ад прадстаўнікоў амбасады Беларусі ў Лёндане каля 10 гадоў таму. Мяркую, што з таго часу лічба павялічылася. Што тычыцца тых, хто нарадзіўся ў Брытаніі, то яны звычайна асымілююцца, і толькі меншасьць захоўвае сувязь зь беларускімі арганізацыямі. Астатнія пры апытаньнях называюць сябе брытанцамі, а не беларусамі.

— А колькі чальцоў у Згуртаваньні беларусаў у Вялікай Брытаніі?

— Зараз невялікая колькасьць — некалькі дзясяткаў чалавек. На піку разьвіцьця нашай арганізацыі ў нас было 1600 чальцоў. Цяпер мы дзейнічаем у супрацы з «новай» дыяспарай, якая далучылася да актыўнага грамадзкага жыцьця пасьля падзеяў 2020 году. Агулам на нашыя акцыі ў Лёндане ў разгар пратэстаў у Беларусі прыходзілі да 400 чалавек.

Ёсьць назіраньне, што адсотак беларусаў, якія цікавяцца ўдзелам у беларускім грамадзкім і культурным жыцьці, у замежжы такі ж самы, як і ў Беларусі. У Беларусі ён ацэньваецца ў 10-15%. Значыць, лічба ў 400-500 беларусаў — удзельнікаў дэманстрацыяў 2020 году — пацьвярджае агульную лічбу: каля 5000 асобаў.

— І вернемся да пачатку гутаркі. Як беларусы Брытаніі ставяцца да вайны Расеі ва Ўкраіне?

— Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі і шырэй — беларуская дыяспара тут — ад першых дзён вайны пачалі дапамагаць Украіне. Адразу ж некалькі тысяч фунтаў былі пералічаныя на рахунак, абвешчаны для гэтага украінскай амбасадай ў Лёндане. Пасьля ў супрацы з украінскімі валянтэрамі мы арганізавалі дапамогу вайсковым рыштункам і мэдыкамэнтамі тым беларусам, якія пачалі абараняць Украіну.

Потым беларусы Брытаніі ды іх сябры арганізавалі перасылку чатырох аўтамабіляў, літаральна сёньня адпраўляем машыну хуткай дапамогі, купленую ў Вялікай Брытаніі. Гэтыя чатыры машыны былі не пустыя, яны павезьлі каля 50 баявых разгрузак РПС, вайсковыя заплечнікі, снайпэрскія касьцюмы, што называюць «кікімара», берцы, кеўларавыя каскі, вайсковую непрамакальную вопратку, вайсковыя мэдычныя прадметы і лекі, спальнікі, вайсковыя рацыёны і падобнае. Машына хуткай дапамогі ідзе да мэдыкаў, што працуюць у тым ліку зь беларусамі, якія ваююць на баку Ўкраіны.

Беларусы ад першых дзён вайны выказваюць салідарнасьць з украінцамі Вялікай Брытаніі, якія праводзяць дэманстрацыі з патрабаваньнямі да міжнароднай супольнасьці пашырыць дапамогу Ўкраіне.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG