Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнку ня выпусьцілі з Украіны на Парлямэнцкую асамблею NATO


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Украінскія памежнікі ня выпусьцілі з краіны былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку. Ён мусіў выехаць для ўдзелу ў Парлямэнцкай асамблеі NATO,паведаміла сустаршыня фракцыі «Эўрапейская салідарнасьць» Ірына Герашчанка.

Адзначаецца, што Пётр Парашэнка быў уключаны ў склад афіцыйнай дэлегацыі Вярхоўнай Рады, зацьверджаны яе старшынём Русланам Стэфанчуком.

«Але сёньня ўвечары Парашэнку не пусьцілі празь мяжу. Без тлумачэньня прычын. Памежнікі ў пункце пропуску Рава Руская несьлі нейкую лухту аб „падробленым або адмененым распараджэньні“ », — напісала Ірына Герашчанка.

Пры гэтым іншых чальцоў дэлегацыі, паводле яе, прапусьцілі без праблем.

Паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі NATO павінна адбыцца ў Вільні.

Да пачатку вайны ў дачыненьні на Пятра Парашэнку завялі крымінальную справу па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе. Справа тычыцца «арганізацыі злачыннай схемы пастаўкі вугалю з часова акупаваных тэрыторыяў і фінансаваньня тэрарыстычных арганізацыяў „ДНР“ і „ЛНР“ у памеры 1,5 мільярда грыўняў» (цяпер больш як 55 мільёнаў даляраў у эквіваленце). Паводле сьледзтва, «сваімі дзеяньнямі фігуранты справы стварылі энэргетычную залежнасьць Украіны ад Расеі і тэрарыстычных арганізацыяў». Па гэтай жа справе праходзіць і лідэр «Апазыцыйнай плятформы „За жыцьцё“» Віктар Медзьвядчук.

У студзені Пячэрскі суд Кіева абраў меру стрыманьня для Пятра Парашэнкі ў выглядзе асабістага абавязацельства — ён павінен быў паведамляць суду аб сваім перамяшчэньні і здаць пашпарт для выезду за мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG