Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве замарозілі актывы афіцыйнага прадстаўніка Беларускага мэталюргічнага заводу


Архіўнае фота зь Беларускага мэталюргічнага заводу
Архіўнае фота зь Беларускага мэталюргічнага заводу

У Літве праз санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі і Беларусі замарожаныя сродкі і акцыі 13 кампаній, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на літоўскі партал LRT.

Пад абмежаваньні, у прыватнасьці, падпалі Amkodor Baltic і афіцыйны прадстаўнік Беларускага мэталюргічнага заводу BMZ-Baltija.

Фонды і акцыі EM System, EM Idustry і Amkodor Baltic былі замарожаныя праз сувязі з Аляксандрам Шакуціным, а сродкі пастаўшчыка мэталапрадукцыі BMZ-Baltija — праз сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле апошніх зьвестак, у Літве празь міжнародныя санкцыі, зьвязаныя з Расеяй і Беларусьсю, замарожаныя актывы на агульную суму каля 62,8 млн эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG