Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ва Ўкраіне прыняў пастанову аб арышце экс-прэзыдэнта Януковіча


Віктар Януковіч у 2019 годзе
Віктар Януковіч у 2019 годзе

23 траўня Пячэрскі раённы суд Кіева пастанавіў узяць пад варту экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча па крымінальнай справе аб дзяржаўнай здрадзе.

«21 красавіка 2010 году, знаходзячыся ў Харкаве, падазраваны ад імя Ўкраіны падпісаў пагадненьне паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй, якое падоўжыла на 25 гадоў знаходжаньне Чарнаморскага флёту РФ ва Ўкраіне — Крыме і Севастопалі, замест падрыхтоўкі да вываду з тэрыторыі Ўкраіны. У выніку такіх дзеяньняў былі штучна створаны перадумовы для павелічэньня колькасьці расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны, іх пераўзбраеньня і мадэрнізацыі, а ў далейшым — уварваньня ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі і акупацыі імі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля», — гаворыцца ў паведамленьні Офіса генэральнага пракурора Ўкраіны.

Віктар Януковіч пакінуў Украіну ў лютым 2014 году пасьля расстрэлаў на Майдане. Ён хаваецца ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG