Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны прыняў закон аб забароне сымбаляў Z і V з прапановамі Зяленскага


Разьбіты ўкраінскімі вайскоўцамі расейскі танк Т-72 з сымбалем Z
Разьбіты ўкраінскімі вайскоўцамі расейскі танк Т-72 з сымбалем Z

Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон аб забароне сымбаляў Z і V з прапановамі прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.

Як паведаміў у Telegram народны дэпутат ад фракцыі «Голас» Яраслаў Жалязняк, дакумэнт падтрымалі 313 дэпутатаў. Кіраўніца партыі «Слуга народу» Алена Шуляк дадала, што ў законапраект уключаныя прапановы прэзыдэнта.

У прыватнасьці, закон пашырае кола выпадкаў, не забароненых для выкарыстаньня гэтай сымболікі: у выпадку яе выкарыстаньня ў законных мэтах і без прыкмет прапаганды расейскага таталітарнага рэжыму. Гэта музэйныя экспазыцыі, тэматычныя выставы, бібліятэчныя фонды; навуковая дзейнасьць, у тым ліку пры правядзеньні навуковых дасьледаваньняў і распаўсюджваньні іх вынікаў у парадку, не забароненым заканадаўствам Украіны; рэканструкцыя гістарычных падзей; дапаможнiкi, падручнiкi i iншыя матэрыялы навуковага, навучальнага i адукацыйнага характару, якiя выкарыстоўваюцца ў адукацыйным i выхаваўчым працэсе.

Акрамя таго, у адпаведнасьці з прапановамі прэзыдэнта, уведзеная забарона на стварэньне і дзейнасьць грамадзкіх аб’яднаньняў, накіраваных на ліквідацыю незалежнасьці Ўкраіны, гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу, парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы, падрыў яе бясьпекі, незаконны захоп дзяржаўнай улады, прапаганду вайны.

14 красавіка Вярхоўная Рада прыняла закон, які забараняе «прапаганду расейскага нэанацысцкага таталітарнага рэжыму, акту агрэсіі супраць Украіны з боку РФ як тэрарыстычнай дзяржавы, а таксама сымбалі, якія выкарыстоўваюцца ўзброенымі і іншымі вайсковымі фармаваньнямі Расеі ў вайне супраць Украіны. 13 траўня прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі наклаў вэта на гэты закон.

  • Літары лацінскага альфабэту V і Z, якімі расейскія войскі абазначаюць сваю тэхніку, сталі асацыявацца з агрэсіяй Расеі супраць Ўкраіны пасьля пачатку вайны 24 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG