Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі яшчэ адну адвакатку, Марыю Колесаву-Гудзіліну


Марыя Колесава-Гудзіліна
Марыя Колесава-Гудзіліна

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненьні да абаронцаў палітзьняволеных. На гэты раз статусу адваката пазбавілі Марыю Колесаву-Гудзіліну, якая абараняла ў тым ліку блогера Эдуарда Пальчыса, сьледчага Яўгена Юшкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Страны для жизни» Дзьмітрыя Папова.

«Усё. Не адвакат. Калегі прынялі рашэньне выключыць мяне са сваіх шэрагаў. Скажу словамі Нэльсана Мандэлы: «Быць свабодным значыць ня проста скінуць зь сябе кайданы, але жыць, паважаючы і прымнажаючы свабоду іншых», — напісала Марыя Колесава-Гудзіліна ў твітэры.

Марыя Колесава-Гудзіліна — вядомая ў Беларусі адвакатка, яна абараняла ў тым ліку блогера Эдуарда Пальчыса, сьледчага Яўгена Юшкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Страны для жизни» Дзьмітрыя Папова.

Каля 50 адвакатаў з жніўня 2020 году ў Беларусі пазбавіліся ліцэнзіі «з прычыны дэструктыўнай пазыцыі», сказаў у эфіры «Беларусь-1» 21 красавіка міністар юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка.

Лукашэнка 21 красавіка, прымаючы з дакладам кіраўніка міністэрства, заявіў, што адвакат «павінен быць дзяржаўным чалавекам, а яго дзеяньні павінны быць заснаваныя на нормах закону, а ня нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабодаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG