Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле Станіслава Шушкевіча паставілі помнік. ФОТА


Магіла Станіслава Шушкевіча на Паўночных могілках Менску
Магіла Станіслава Шушкевіча на Паўночных могілках Менску

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр 3 траўня 2022 году.

Станіслаў Шушкевіч памёр у 2022 годзе, калі яму было 87 гадоў. У канцы красавіка 2022 году ён трапіў у рэанімацыю пасьля COVID-19, наступствы якога не перанёс.

Сёлета на ягонай магіле ў Менску на Паўночных могілках родныя Станіслава Шушкевіча паставілі помнік.

Помнік Станіславу Шушкевічу на Паўночных могілках у Менску
Помнік Станіславу Шушкевічу на Паўночных могілках у Менску

Станіслаў Шушкевіч быў членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 гадах кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Ён быў адным з падпісантаў Белавескага пагадненьня 1991 году, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

Хто такі Станіслаў Шушкевіч

  • Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 сьнежня 1934 году ў Менску. Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
  • Быў прарэктарам Менскага радыётэхнічнага інстытуту, загадчыкам катэдры ядзернай фізыкі, прарэктарам БДУ. Доктар фізыка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі.
  • У 1989 годзе выбраны народным дэпутатам СССР, у 1990-м — дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР. З траўня 1990 — першы намесьнік старшыні ВС БССР, з 25 жніўня — выканаўца абавязкаў, а з 18 верасьня 1991-га — старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі (да 26 студзеня 1994-га).
  • 8 сьнежня 1991 году разам з кіраўнікамі Ўкраіны і Расеі падпісаў Белавескія пагадненьні, якія паставілі кропку ў існаваньні СССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, увосень 1996 году падпісаў зварот дэпутатаў у Канстытуцыйны суд з патрабаваньнем імпічмэнту Аляксандру Лукашэнку.
  • З 1998-га па 2018-ы ўзначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG