Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ярка, песенна, радасна». 1 траўня ў фатаздымках дзяржаўных раёнак. ФОТА

Мясцовыя раёнкі выбухнулі буйствам фотарэпартажаў з адзначэньня дзяржаўнага сьвята да дня працы. Канцэрты мясцовых калектываў, узнагароджваньне перадавікоў, фота каля дошкаў гонару, стэнды дзяржпрадпрыемстваў. Пры гэтым напярэдадні сьвята 19 красавіка ў офісах і кватэрах лідэраў незалежных прафсаюзаў адбыліся ператрусы. Паводле папярэдніх зьвестак, 15 прадстаўнікоў прафсаюзаў затрыманыя. Некаторыя цяпер у СІЗА КДБ. 27 красавіка паводле пастановы пракурора Гродзенскай вобласці прыпыненая дзейнасьць Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Гродна Азот».
Мы сабралі для вас некаторыя моманты адзначэньня гэтага сьвята з мясцовых раённых выданьняў.

XS
SM
MD
LG