Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь — гэта Эўропа, і за гэта трэба змагацца». Як у Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях». ФОТА

У Вільні прайшла акцыя да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Каля 200 чалавек прайшлі шэсьцем ад Лукіскай плошчы да помніка «Маці Чарнобылю». Сёлетні «Чарнобыльскі шлях» прайшоў таксама пад знакам вайны ва Ўкраіне.

«Трэба зрабіць усё, каб гэты ваенны злачынца Лукашэнка і яго сябра Пуцін сышлі, — сказаў на мітынгу кіраўнік міжнароднага камітэту Сэйму Літвы Жыгімантас Павілёніс. — Толькі так мы можам вырашыць праблему. І сёньня мы павінны змагацца, каб гэтыя злачынцы пайшлі туды, куды пайшоў гэты ваенны карабель».

«Мы як літоўцы зробім усё, каб ніхто не забыў, што вашая краіна цяпер знаходзіцца пад акупацыяй... Беларусь — гэта Эўропа, і за гэта трэба змагацца», — дадаў Жыгімантас Павілёніс.


XS
SM
MD
LG