Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сузаснавальнік PandaDoc Мікада стаў інвэстарам плятформы для рэлякацыі IT-спэцыялістаў, якія зьехалі ад вайны ці дыктатуры


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Сёньня стартап «Месца на карце» (Mesto.in) прапаноўвае рэлякацыю толькі на Балі і Кіпр, але сьпіс месцаў будзе пашырацца.

«Я інвэставаў у Mesto.in для таго, каб зьехаць ад вайны ці дыктатуры было прасьцей. Іміграцыйнага досьведу ў мяне шмат, і штораз узьнікалі складанасьці: зь візамі, дакумэнтамі, банкаўскімі рахункамі, арэндай жыльля, страхоўкамі. Вельмі спадзяюся, што каманда „Месца на карце“ дапаможа новым імігрантам нівэляваць траўму страты дому», — паведаміў сузаснавальнік PandaDoc, вядомы беларускі IT-прадпрымальнік Мікіта Мікада.

Цяпер Mesto.in прапануе рэлякацыю толькі на Балі і Кіпр. Аднак, з словаў Мікіты, надалей сетка будзе пашырацца. Цяпер вывучаюць лякацыі і патрэбу ў іх.

На сайце пазначана, што плятформа прызначаная менавіта для рэлякацыі IT-спэцыялістаў і стартапаў. Яна прапануе поўны комплекс эміграцыйнай падтрымкі, а таксама жыльлё, месца для працы ў каворкінгу, стварэньне супольнасьці і дапамогу ў разьвязаньні праблемаў пры ўладкаваньні на месцы: з падаткамі, рахункамі, школамі і гэтак далей.

Інвэстарамі плятформы, акрамя Мікада, сталі дырэктар прадуктаў Google Андрэй Даронічаў і заснавальнік Davidovs VC Мікалай Давыдаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG