Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Лёндане выдаў ордэр на экстрадыцыю Асанжа ў ЗША


Джуліян Асанж, 2020 год
Джуліян Асанж, 2020 год

Суд у Лёндане выдаў ордэр на экстрадыцыю ў ЗША заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

Пра гэта паведамляе брытанскае агенцтва PA. Канчатковае рашэньне прыме міністар унутраных спраў Вялікай Брытаніі Прыці Патэл. Пасьля гэтага Асанж зможа абскардзіць прысуд.

У Злучаных Штатах Асанжу можа пагражаць да 175 гадоў турмы.

  • У ЗША Асанжу прад’яўленыя агулам 18 абвінавачаньняў, у тым ліку ў парушэньні заканадаўства аб шпіянажы — у сувязі з публікацыяй WikiLeaks сакрэтных дакумэнтаў розных амэрыканскіх ведамстваў. Праект публікаваў і дакумэнты, здабытыя, як сьцьвярджаецца, расейскімі хакерамі ў межах кампаніі па расейскім умяшаньні ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе, аднак абвінавачаньні з гэтым эпізодам не зьвязаныя.
  • Прыхільнікі Асанжа бачаць у ім журналіста-расьсьледавальніка. Напярэдадні сёньняшняга пасяджэньня суду ў Лёндане арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заклікала вызваліць заснавальніка Wikileaks.
  • Заснавальнік WikiLeaks у 2012 годзе схаваўся ў амбасадзе Эквадору ў Лёндане, баючыся экстрадыцыі ў Швэцыю па справе аб сэксуальным гвалце. Швэцыя пасьля адмовілася ад абвінавачаньняў на яго адрас, аднак экстрадыцыі пачалі патрабаваць ЗША. У 2019 годзе Эквадор пазбавіў Асанжа прытулку, і ён быў арыштаваны брытанскімі ўладамі. З таго часу ён знаходзіцца ў турме, а суд разглядае справу аб яго экстрадыцыі. Нядаўна Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адхіліў апэляцыю супраць экстрадыцыі Асанжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG