Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pink Floyd і Portisheаd зноў сабраліся. Каб падтрымаць Украіну. ВІДЭА


Гітарыст Pink Floyd Дэйвід Гілмар
Гітарыст Pink Floyd Дэйвід Гілмар

У падтрымку Ўкраіны гурт Pink Floyd запісаў першую песьню за апошнія 28 гадоў.

Пра гэта паведамляе The Guardian, спасылаючыся на лідэра гурта, гітарыста Дэйвіда Гілмара.

Гурт ужо апублікаваў відэа песьні ў Youtube:

Свой апошні студыйны альбом, The Division Bell, гурт Pink Floyd (у складзе: Дэйвід Гілмар, Рык Райт і Нік Мэйсан) запісаў у 1994 годзе. Рык Райт памёр у 2008 годзе, і цяпер зь першапачатковага складу засталіся Гілмар і Мэйсан. Яшчэ адзін музыка з арыгінальнага складу Pink Floyd, Роджэр Уотэрз, разышоўся з гуртом у другой палове 1980-х.

У 2014 годзе Гілмар і Мэйсан зноў сабраліся, каб ператварыць нявыкарыстаныя фрагмэнты запісаў з часоў працы над The Division Bell у пераважна інструмэнтальны альбом The Endless River, як даніну памяці памерламу Рыку Райту. Тады Гілмар заявіў, што гэта быў фінал для гурта, які пачаўся ў 1965 годзе і прадаў больш за 250 мільёнаў альбомаў.

Гілмар сказаў The Guardian, што на запіс новай песьні натхніў яго ўкраінскі рок-музыка Андрэй Хліўнюк, зь якім Гілмар выступаў у 2015 годзе ў Лёндане з нагоды спэктаклю Беларускага свабоднага тэатру. Хліўнюк, які цяпер ваюе супраць расейскіх акупантаў ва Ўкраіне, нядаўна зьмясьціў у Інстаграме відэа са сваім выкананьнем украінскай песьні «Ой, чырвоная каліна на лузе».

«Я падумаў: гэта чароўна, і, магчыма, я змагу з гэтым нешта зрабіць», — сказаў Гілмар The Guardian. — Гэта сапраўды цяжка і непрыемна бачыць гэты надзвычай вар’яцкі, несправядлівы напад буйной дзяржавы на незалежную, мірную, дэмакратычную нацыю. Фрустрацыя ад таго, што ты бачыш гэта і думаеш „што я, чорт бяры, магу зрабіць?“, невыносная».

У выніку атрымаўся новы сінгл гурта Hey Hey, Rise Up!, які выкарыстоўвае запіс Хліўнюка. Выручка за яго будзе накіраваная на гуманітарную дапамогу Ўкраіне.

Паведамляецца таксама, што брытанскі гурт Portishead зьбярэцца ў новым складзе ў наступным месяцы для свайго першага за сем гадоў шоў і адыграе кароткі сэт у рамках канцэрту War Child у родным горадзе музыкаў Брысталі, даход зь якога пойдзе на аказаньне гуманітарнай дапамогі Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG