19 лютага былую выкладчыцу факультэта філязофіі і сацыяльных навук БДУ Тацяну Сініцу забралі з дому нібыта для прафіляктычнай гутаркі. У выніку яе арыштавалі на 15 сутак, прызнаўшы вінаватай у «дробным хуліганстве».
Тацяну ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе. У той час яна падтрымлівала забастоўку студэнтаў. У сьнежні 2021-га выкладчыцу звольнілі з БДУ, абвінаваціўшы ў «шматразовым парушэньні дысцыпліны».