Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Ўкраіны: расейскія войскі ідуць уздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, каб атачыць Кіеў


Лукашэнка паказвае мапу ваенных дзеньняў супраць Украіны
Лукашэнка паказвае мапу ваенных дзеньняў супраць Украіны

Апэратыўная сытуацыя на франтах Расеі супраць Украіны: пры спрыяньні ўладаў Беларусі расейскія войскі канцэнтруюцца вакол Кіева і ціснуць з Поўдня.

Расейскія войскі 13 батальённа-тактычнымі групамі спрабуюць працягнуць наступ уздоўж беларуска-украінскай мяжы ў напрамку Кіева, каб заблякаваць сталіцу Ўкраіны з поўначы і паўночнага захаду, паведамілі ва Ўзброеных сіл Украіны раніцай 2 сакавіка.

Расейскія войскі таксама блякуюць горад Марыюпаль на Азоўскім моры, дзе ўчора адбылліся жорсткія баі, і працягваюць наступ на Херсон ды Мікалаеў. Акрамя таго, ідзе разгортваньне расейскай вайскова-марской групоўкі ў Чорным моры і падрыхтоўка да высадкі.

Расейская авіяцыя сёньня зноў абсталяла Харкаў. Пра паветраную атаку раніцай 2 сакавіка на цэнтар Харкава паведамілі ў МУС Украіны. Пацярпелі будынак управы абласной паліцыі і Харкаўскага ўнівэрстытэту.

Армія Расеі вядзе абстрэлы крытычнай інфраструктуры гарадоў Украіны «для запалохваньня мірных жыхароў», заявілі ў Мінабароны Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG