Вайсковая тэхніка ля мяжы Беларусі і Ўкраіны
На спадарожнікавых здымках, атрыманых вечарам 25 лютага, бачна некалькі вялікіх груповак расейскіх вайскоўцаў і каля 150 транспартных верталётаў на поўдні Беларусі прыкладна за 30 км ад украінскай мяжы. Здымкі апублікавала прыватная амерыканская кампанія Maxar Technologies, якая даўно адсочвае перамяшчэнне расейскіх войскаў каля межаў Украіны.
Баі з расейскімі дывэрсантамі ў Кіеве працягваюцца
Узброеныя сілы Ўкраіны выцясьняюць расейскія дывэрсійна-разведвальныя групы з Кіева, паведаміла 26 лютага намесьніца старшыні Камітэта нацыянальнай бясьпекі Мар'яна Бязугла.
«Узброеныя сілы Украіны выцясьняюць ДРГ (дывэрсійна-разведвальныя групы) з Кіева. Баі працягваюцца», – напісала яна.
Афіцыйна аб выцясьненьні ДРГ са сталіцы Ўкраіны вайсковае камандаваньне пакуль не заявіла.
Кіеўская гарадзкая адміністрацыя паведаміла, што на вуліцах ідуць актыўныя баявыя дзеяньні
Улады параілі жыхарам не падыходзіць да вокнаў, схавацца ў зачыненым памяшканьні, напрыклад, у ваннай. Тым жа, хто знаходзіцца ў спэцыяльным сховішчы, яго не пакідаць.
Напад на вайсковую частку ў Кіеве ўдалося адбіць
Чэхія закрывае сваю паветраную прастору для расейскіх самалётаў
Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства транспарту Чэхіі Марцін Купка. Раней паветраную прастору для расейскіх авіякампаній закрыла Польшча, піша РБК.
Пуцін прапанаваў украінскім вайскоўцам браць «уладу ў свае рукі»
«Бярыце ўладу ў свае рукі. Падобна, нам з вамі будзе лягчэй дамовіцца, чым з гэтай хэўрай наркаманаў і нэанацыстаў, якая засела ў Кіеве і ўзяла ў закладнікі ўвесь украінскі народ», піша РБК.
Камітэт міністраў Рады Эўропы распачаў працэдуру прыпыненьня сяброўства Расеі ў Радзе Эўропы
Пра гэта паведамляе РБК.