Група актывістаў таксама разгарнула беларускія бел-чырвона-белыя сьцягі.
«Украінцы будуць супраціўляцца». У Кіеве прайшоў Марш адзінства за Ўкраіну — фотарэпартаж
У Кіеве некалькі тысяч чалавек выйшлі на Марш адзінства за Ўкраіну на фоне пагрозы новага расейскага ваеннага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю.
1
2
3
Шэсьце пачалося ў парку Шаўчэнкі і прайшло да плошчы Незалежнасьці
4
5
Асноўная мэта акцыі - прыцягнуць дадатковую сусьветную ўвагу да Ўкраіны і агрэсіі Расеі
6
7
Арганізатары заклікаюць украінцаў забыцца пра палітычныя супярэчнасьці, аб’яднацца і выступіць супраць расейскай пагрозы
8
9
10
Удзельнікі маршу скандуюць «Украінцы будуць супраціўляцца»
11
12
Удзельнікі маршу трымалі ў руках плякаты з надпісамі Say NO to PUTIN, UKRAINIANS WILL RESIST, "Данецк - гэта Украіна" і іншыя.
13
14
15
Удзельнікі шэсьця скандавалі: «Слава Украіне! — Героям слава!», «Украіна перадусім!», «Крым — гэта Ўкраіна!»
16
17
Падчас выкананьня Дзяржаўнага гімна Ўкраіны на Майдане Незалежнасьці
18
19
Шэсьце завяршылася на плошчы Незалежнасьці