Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвастрэньне пандэміі COVID-19: студэнтам 6-га курсу мэдыцынскіх ВНУ дазволілі выдаваць даведкі аб непрацаздольнасьці


Чарга ў беларускай паліклініцы 31 студзеня
Чарга ў беларускай паліклініцы 31 студзеня

Адпаведны загад падпісаў міністар аховы здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч.

Згодна з загадам, студэнты 6-га курсу мэдыцынскіх ВНУ змогуць працаваць у паліклініках і выдаваць даведкі аб часовай непрацаздольнасьці і вырашаць, можа чалавек працаваць ці не.

Раней Міністэрства аховы здароўя дазволіла лекарам дыягнаставаць каранавірус бяз вынікаў PCR-тэстаў і тэсту на антыгены, пры наяўнасьці клінічных ці рэнтгена-тамаграфічных дадзеных.

З раніцы 31 студзеня каля беларускіх паліклінік выстраіліся вялізныя чэргі з ахвотных трапіць на прыём да лекара. Людзі стаялі на вуліцы і ў калідорах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG