Лекары змогуць ставіць дыягназ «інфэкцыя COVID-19» пры наяўнасьці клінічных ці рэнтгена-тамаграфічных дадзеных, без правядзення PCR ці антыген-тэстаў, паведамляюць у міністэрстве здароўя Беларусі.
З раніцы 31 студзеня каля беларускіх паліклінік выстраіліся вялізныя чэргі з ахвотных трапіць на прыём да лекара. Людзі стаялі на вуліцы і ў калідорах.
У Міністэрстве здароўя гэта патлумачылі «ростам рэсьпіраторных захворваньняў і ростам захворваньня на каранавірус». А таксама зьвязалі зь першым працоўным днём пасьля выходных.