Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адзіны варыянт — застацца ў абодвух крэслах адразу». Ці патрэбны Лукашэнку канстытуцыйны рэфэрэндум


Архіўнае фота.
Архіўнае фота.

Што атрымліваецца ў выніку і навошта яму рэфэрэндум па новай Канстытуцыі, у інтэрвію Ірыне Рамалійскай расказаў палітычны аналітык Эўрапейскай рады па міжнародных адносінах, а ў мінулым беларускі дыплямат Павал Слюнькін.

Павал Сьлюнькін у дзень звальненьня перад будынкам МЗС Беларусі. Архіўнае фота.
Павал Сьлюнькін у дзень звальненьня перад будынкам МЗС Беларусі. Архіўнае фота.

— [Лукашэнка] трымаецца за ўладу пасінелымі пальцамі ўжо 27 гадоў. Мне здаецца, тое, што трэба ведаць пра гэтыя заявы, пра тое, наколькі яны праўдзівыя. На думку многіх экспэртаў (я, у прынцыпе, таксама схільны меркаваць, што ў гэтым ёсьць частка праўды), гэты фармат быў прапанаваны Расеяй — менавіта канстытуцыйных зьмен, паступовага забесьпячэньня транзыту або магчымага заспакаеньня беларускага грамадзтва абяцаньнямі аб транзыце.

Калі абмяркоўвалася першапачаткова ў Сочы, якія ж будуць зьмены прыўнесеныя ў Канстытуцыю, то вельмі шмат казалі пра тое, што будзе стварацца партыйная сыстэма больш як разьмеркаваньне ўладаў. І ў той момант здавалася, што Расея бачыць у гэтым якраз і сваю цікавасьць: яна атрымлівае значна больш камфортную і знаёмую, зразумелую палітычную інфраструктуру Беларусі, я зараз якраз пра партыйную сыстэму гавару, якая дазволіць потым атрымаць і партыі, якія могуць быць падкантрольнымі Маскве.

— Так, я памятаю, мы шмат гаварылася, што, маўляў, Расея створыць сабе пару-тройку прарасейскіх партый, будзе іх фінансаваць і такім чынам неяк уплываць на не заўсёды згаворлівага Лукашэнку.

— Як мы бачым, па такім шляху беларускія ўлады не пайшлі. І чым больш стабільным рабілася іх становішча ўнутры Беларусі, тым больш гэты канстытуцыйны рэфэрэндум здаваўся ім не патрэбным. І той варыянт праекту, які яны прадставілі ў канцы мінулага году, нагадвае зьмены, якія ў свой час прапаноўваў Нурсултан Назарбаеў у 2019 годзе. Там ёсьць прынцыповыя адрозьненьні, але ў цэлым ён мае на ўвазе стварэньне двух такіх паралельных інстытутаў улады, якія будуць ураўнаважваць адзін аднаго.

Гэта значыць, у Беларусі ствараецца і становіцца канстытуцыйным Усебеларускі народны сход — гэта такі суперпарлямэнт, у якім каля 2,5 тысячы чалавек, як правіла, гэта прадстаўнікі намэнклятуры, чыноўніцтва, рэгіянальных уладаў, парлямэнт, дэпутаты і проста нейкія ляяльныя актывісты. І ў тэорыі, Лукашэнка прынамсі пра гэта казаў, гэты орган павінен стаць стрымальнікам падчас транзыту, які некалі ў будучыні ў Беларусі будзе адбывацца.

— У вашым уяўленьні на бліжэйшую аглядную будучыню ён сябе ўсё ж у якім крэсьле бачыць — кіраўніка гэтага Ўсебеларускага сходу, прэзыдэнта ці ў абодвух адразу?

— Менавіта так: у абодвух. Я думаю, на бліжэйшую кароткатэрміновую пэрспэктыву гэта адзіны варыянт, які яму, мне здаецца, даступны, у тым ліку з пункту гледжаньня забесьпячэньня ўнутрыпалітычнай стабільнасьці, сваёй бясьпекі. Калі застацца ў адным з гэтых крэслаў, то гэта значыць, што ты перадаеш вялізную частку паўнамоцтваў нейкаму іншаму чалавеку.

— Але пры гэтым вы кажаце аб транзыце і маеце на ўвазе, што калі ён усё ж вырашыцца на транзыт улады, перадачу сваёй улады камусьці, то ён за сабой пакіне Ўсебеларускі сход з правам аб’явіць, калі што, імпічмэнт непажаданаму прэзыдэнту.

— Ну, гэта кажа ён сам, так. Я, напэўна, быў бы схільны меркаваць, што ў нейкі момант хутчэй за ўсё так і будзе адбывацца. Іншая справа, што я не разьлічваю на тое, што гэта будзе адбывацца ў найбліжэйшы год. Фармальна ён можа займаць гэтыя дзьве пасады — і кіраўніка Ўсебеларускага народнага сходу, і быць прэзыдэнтам — аж да 2035 года. ​

— Вось цяпер, калі мы бачым, што нічога прынцыпова ў краіне не мяняецца, а калі і мяняецца, то ў горшы бок, як вы ацэньваеце шанцы, што беларусы пасьля гэтага рэфэрэндуму выйдуць зноў на пратэсты?

— Я з вамі не пагаджуся, што нічога не памянялася. Памянялася вельмі шмат, толькі ў горшы бок. Калі ў жніўні 2020 года беларусы бачылі магчымасьць выходзіць на пратэсты, то зараз Беларусь знаходзіцца ў стане прыгнечаным, дэпрэсіўным з прычыны таго абʼёму рэпрэсій, якія на іх былі абрушаныя. Людзей арыштоўваюць за няправільны колер вопраткі, за камэнтары ў фэйсбуку, якія крытыкуюць за ўвод войскаў АДКБ у Казахстан, ці калі ім не падабаецца тое, што адбываецца ў краіне.

Гэта значыць, градус рэпрэсій зашкальвае, у тым ліку для самога Лукашэнкі і таго рэжыму, які ён пабудаваў. Таму ні на якія пратэсты, я баюся, беларусы ня ў стане будуць выйсьці проста таму, што зараз Беларусь знаходзіцца ў стане такога таталітарнага кантролю з боку ўладаў. І нават тыя прысуды, якія абвяшчаюцца апанэнтам беларускай улады, яны таксама сымбалізуюць вельмі шмат: Сяргею Ціханоўскаму — 18 гадоў, Віктару Бабарыку — 14 гадоў, Марыі Калесьнікавай — 11 гадоў. Даюць людзям у тым ліку за такія, здавалася б, гэта і злачынствам не назавеш, але дробязі тыпу камэнтара ў сетцы — можа і паўтара года чалавек атрымаць.

Таму такога народнага паўстаньня я ня стаў бы, мусіць, чакаць. Улады сапраўды кантралююць вельмі шмат рэчаў, і, напэўна, калі-небудзь гэтая кроў ускіпець зможа, але мне здаецца, дакладна не з прычыны рэфэрэндуму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG