Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штам «Омікрон» у Менску рэгіструюць у 80% каранавірусных дыягназаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У лютым, паводле мэдыкаў, «Омікрон» цалкам заменіць іншыя штамы вірусу.

Пра тое, што ў Менску колькасьць хворых са штамам «Омікрон» складае ўжо 80% ад агульнай лічбы людзей з каранавірусным дыягназам, паведаміла галоўны доктар Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Сьвятлана Ярмак, піша агенцтва «Минск-Новости».

«Калі ў пакоі знаходзяцца 20 чалавек і зь іх адзін хворы, то больш за палову праз пару дзён дакладна захварэюць», — адзначыла Ярмак.

«Омікрон» — новая ітэрацыя каранавірусу, упершыню ідэнтыфікаваная ў Батсване і Паўднёвай Афрыцы. Яна выклікала занепакоенасьць навукоўцаў і службовых асоб аховы здароўя з прычыны незвычайна вялікай колькасьці мутацый (каля 50), якія могуць зрабіць вірус больш перадаваным і менш успрымальным да існых вакцынаў. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла, што глябальныя рызыкі, зьвязаныя зь ім, «вельмі высокія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG