Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы на вуліцах Алматы пасьля здушэньня пратэстаў. ФОТА

Сляды пажараў і пагромаў, вайскоўцы на вуліцах — так выглядае Алматы праз тыдзень пасьля жорсткага здушэньня пратэстаў.

12 сьнежня Генпракуратура Казахстану заявіла, што ў краіне затрыманыя больш за 9900 чалавек і распачата 412 крымінальных справаў. Улады паведамілі, што сытуацыя ў краіне стабілізавалася, але ў Алматы ўсё яшчэ захоўваецца рэжым надзвычайнага становішча, дзейнічае камэнданцкая гадзіна. Арышты працягваюцца.

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў сувязі з двухразовым павышэньнем цэнаў на звадкаваны газ, пазьней лёзунгі мітынгоўцаў сталі палітычнымі. Праз тры дні ўлады абвясьцілі надзвычайнае становішча. Такаеў адправіў урад у адстаўку і замяніў на пасадзе кіраўніка Рады бясьпекі былога прэзыдэнта краіны Нурсултана Назарбаева.

7 студзеня ў Казахстан былі накіраваныя вайскоўцы пяці краін АДКБ, у тым ліку Беларусі. Паводле дадзеных уладаў, сытуацыя ў краіне стабілізавалася. Вывад кантынгенту АДКБ пачаўся 13 студзеня і зойме ня больш за 10 дзён.

XS
SM
MD
LG