Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БДУ зьбіраюцца адкрыць новую спэцыяльнасьць. Яна зьвязаная з турызмам


Карыкатура, турызм
Карыкатура, турызм

Выпускнікам будуць прысвойваць кваліфікацыю «Географ. Спэцыяліст па турысцка-экскурсійнай дзейнасьці».

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце адкрыюць новую спэцыяльнасьць для тых, хто марыць працаваць у турыстычнай індустрыі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Студэнты будуць вывучаць «лічбавыя тэхналёгіі ў турызьме», «Асновы web-праектаваньня і web-аналітыкі», «Турапэрэйтынг», «ГІС-аналіз і мадэляваньне ў турызьме» і іншае. Яны атрымаюць веды ў геаграфіі і эканоміцы.

Набіраць студэнтаў зьбіраюцца з наступнага года на бюджэтную і платную формы.

Выпускнікам будуць прысвойваць кваліфікацыю «Географ. Спэцыяліст па турысцка-экскурсійнай дзейнасьці».

Стаіць задача «сфармаваць турыстычны імідж Беларусі на міжнародным узроўні». Плянуецца, што нацыянальны прадукт можа быць прадстаўлены ў аўтамабільных навігатарах, даведніках, картаграфічных сэрвісах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG