Сярод першых насельнікаў раёну было шмат працаўнікоў аўтазаводу — прамысловага гіганта, тэрыторыя якога мяжуе з Чыжоўкай. Відаць, таму ў народнай сьвядомасьці і гарадзкім фальклёры Чыжоўка нярэдка паўстае як «пралетарскі» і ня надта экалягічны раён. Сапраўды, у ім захоўваецца подых чагосьці савецкага, але і новага не бракуе — пэўныя важныя аб’екты зьявіліся тут цягам апошніх дзесяці гадоў. Прагуляліся па сёньняшняй Чыжоўцы, каб паказаць вам гэты кавалачак Менску.
«Раёны, вуліцы». Чыжоўка — «спальны» раён Менску, дзе дваровыя маршы хадзілі па экалягічнай сьцежцы. ФОТА
1
Яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў тут было некалькі вёсак, найбольшая зь якіх — Чыжоўка. Забудова паводле адзінага пляну пачалася ў 1964 годзе, а ў 1967 годзе зьявіліся першыя кварталы: Чыжоўка-1 і Чыжоўка-2.
2
Цяпер Чыжоўка складаецца зь сямі пранумараваных мікрараёнаў.
3
Тыповая забудова старой Чыжоўкі. Большая частка будынкаў мікрараёну — пяціпавярховыя панэльныя ці мураваныя дамы, якія будаваліся ў 1960-я гады.
4
Дзе-нідзе захаваўся прыватны сэктар.
5
6
Чыжоўскае вадасховішча забясьпечвае тэхнічнай вадой Менскую ЦЭЦ-3 і шаснаццаць прадпрыемстваў гораду.
7
У 2021 годзе на беразе вадасховішча зьявіўся абсталяваны пляж.
8
9
Да хакейнага чэмпіянату сьвету ў 2014 ў Чыжоўцы адкрылі лядовую арэну.
10
А таксама трохзоркавы гатэль «Арэна», які амаль увесь час стаіць пусты. На фота бачна, што гараць толькі 4 вакны.
11
У Чыжоўцы ёсьць некалькі крамаў мясцовай дзяржаўнай сеткі пад экзатычнай назвай ЗРПТ, якая абазначае „Заводской райпищеторг.
12
У Чыжоўцы няма барбэршопаў, затое можна сустрэць шыльды «Цырульня» па-беларуску.
13
Пасьля таго як бізнэс Юрыя Чыжа прыйшоў у заняпад, на месца гіпэрмаркету Prostore прыйшоў Green. Тут на паркоўцы людзі пакідалі машыны, калі ішлі на летнія і восеньскія маршы 2020 году.
14
Чыжоўка славіцца творамі дваровага мастацтва ў стылі „жэс-арт“.
15
Традыцыйнае школьнае рыхтаваньне да навагодніх сьвятаў.
16
17
10-я лякарня, ці „дзясятка“. Зь лістападу 2020 году ўстанова перайшла на ковід-рэжым.
18
Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі, якую шмат хто ведае пад абрэвіятурай МАТУГА.
19
Пляцоўка каля ўваходу на экалягічную сьцежку, якой у 2020 годзе хадзілі дваровыя маршы.
20
Вуліца Ташкенцкая. Назва зьявілася ў 1966 годзе пасьля землятрусу ва Ўзбэкістане, калі цэнтар Ташкенту быў цалкам зруйнаваны. На гэтай вуліцы насупраць „Чыжоўка-Арэны“ людзі ў 2020 годзе ставалі ў „ланцугі салідарнасьці“.
21
Тутэйшы заапарк адкрыўся 9 жніўня 1984 году як Заабатанічны сад МАЗу. У 1997 годзе ён атрымаў статус Менскага заапарку.
22
Апусьцелае гняздо буслоў у Менскім заапарку.