Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Раёны, кварталы». Новая Баравая – раён, дзе перамагла Ціханоўская

Мы зазірнулі ў адзін са знакамітых беларускіх мікрараёнаў Новая Баравая. Ён знаходзіцца адразу за Менскай кальцавой, афіцыйна гэта вёска Копішча Менскага раёну. Мікрараён — добры прыклад таго, як можа быць уладкавана сучаснае жытло. А жыхары Новай Баравой цягам апошняга году прадэманстравалі свабодалюбныя настроі. На апошніх выбарах прэзыдэнта Беларусі тут перамагла Сьвятлана Ціханоўская, што пацьвердзілі пратаколы дзьвюх мясцовых камісіяў.

Камэнтуйце, дзяліцеся ўспамінамі і ўражаньнямі, чым вам запомнілася Новая Баравая, прапаноўвайце, якія раёны і мясьціны яшчэ варта паказаць.

XS
SM
MD
LG