Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява польскіх спэцслужбаў: Лукашэнка спрабуе дэстабілізаваць Польшчу, Літву і Латвію


Мігранты спрабуюць прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Кузьніца, 8 лістапада 2021
Мігранты спрабуюць прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Кузьніца, 8 лістапада 2021

Польскія спэцыяльныя службы апублікавалі заяву ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на польска-беларускай мяжы.

«Цяперашняя сытуацыя на беларуска-польскім памежжы, — сказана ў заяве, — вынік наўмыснай эскаляцыі напружанасьці зь беларускага боку. У раёне нашай мяжы апынуліся вялікія групы мігрантаў, якія цалкам кантралююцца беларускімі службамі і войскам. Фактычна пачалася скаардынаваная спроба масавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Польшча мігрантаў, выкарыстоўваных Беларуссью для гібрыднай атакі на Польшчу».

Дзеяньні беларускага боку ацэньваюцца ў заяве як наступства абранай Лукашэнкам формы помсты Польшчы, Літве і Латвіі:

«Ствараючы штучны міграцыйны маршрут і цынічна эксплюатуючы мігрантаў, Лукашэнка спрабуе дэстабілізаваць Польшчу, Літву і Латвію, а таксама прымусіць Эўразьвяз адмяніць санкцыі, уведзеныя супраць менскага рэжыму».

Апрача таго аўтары заявы лічаць, што Лукашэнка таксама хоча змусіць Польшчу і іншыя эўрапейскія краіны адмовіцца ад падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. Паводле іх, крызіс на беларуска-польскім памежжы носіць палітычны характар і быў створаны дзяржаўнымі структурамі Беларусі супраць Польшчы, Літвы і Латвіі.

«Польшча робіць адэкватныя крокі для абароны польскай мяжы, якая таксама ёсьць зьнешняй мяжой NATO і Эўразьвязу. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з нашымі партнэрамі — як у NATO, так і ў ЭЗ. Нашы саюзьнікі неаднаразова выказвалі сваю падтрымку дзеяньням Польшчы, накіраваным на бясьпеку нашай мяжы. Такія дзеяньні падтрымліваюць і палякі, якія чакаюць ад польскіх уладаў абароны ў першую чаргу мяжы Польшчы», — цьвердзіцца ў заяве спэцыяльных службаў Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG