Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве праходзіць форум аб уратаваньні беларускага бізнэсу ва ўмовах палітычнага крызісу. ФОТА


Памочнік Сьвятланы Ціханоўскай Мікалай Пракоф'еў
Памочнік Сьвятланы Ціханоўскай Мікалай Пракоф'еў

27–28 кастрычніка ў Варшаве праходзіць Belarus Business Forum «Як выратаваць беларускі бізнэс цяпер і дапамагчы разьвівацца ў будучыні?»

Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжою (ABBA) сумесна з дасьледчым цэнтрам CASE Belarus пад патранатам Сьвятланы Ціханоўскай праводзяць у Варшаве Belarus Business Forum. Форум адбываецца ў Варшаўскай фондавай біржы, самай буйной фінансавай біржы ў рэгіёне.

Варшаўскі форум беларускага бізнэсу, выступае Франак Вячорка.
Варшаўскі форум беларускага бізнэсу, выступае Франак Вячорка.

Проста цяпер, паводле аналітыкаў і эканамістаў, для будучага хуткага аднаўленьня эканомікі трэба:

  • дапамагчы выратаваць бізнэсы і іх супрацоўнікаў, у тым ліку тыя, якія вымушана пераехалі ў іншыя краіны, напрыклад у Польшчу;
  • распрацаваць і ўзмацніць пляны падтрымкі, якую атрымае Беларусь пасьля зьмены ўлады — як Плян дапамогі ЭЗ на 3 мільярды эўра.
Варшаўскі форум па падтрымцы беларускага бізнэсу.
Варшаўскі форум па падтрымцы беларускага бізнэсу.

На форуме 27–28 кастрычніка беларускія лідэры, міжнародныя дыпляматы і экспэрты абмяркоўваюць практычныя рашэньні гэтых задач. Прадпрымальнікі падзеляцца тым, зь якімі праблемамі сутыкаюцца бізнэсы ў Беларусі і пасьля рэлякацыі і як можна дапамагчы.

Сьвятлана Ціханоўская выступіла на адкрыцьці форуму. Таксама выступяць чальцы яе эканамічнай каманды Алесь Аляхновіч, Яўген Буры, Ірына Сазановіч і Мікалай Пракоф’еў.

Сярод беларускіх сьпікераў і гасьцей — прадпрымальнікі і мэнэджары Кірыл Валошын, Павал Лібер, Вадзім Пракоп’еў, Натальля Красько, эканамісты Сяргей Чалы, Павал Данейка, Серж Наўродзкі, адвакат Ільля Салей ды іншыя.

Сярод дыпляматаў, прадстаўнікоў уладаў і бізнэсу — кіраўнік Варшаўскай фондавай біржы Марэк Дытль, камісар Эўракамісіі па добрасуседзтве і пашырэньні Мацей Папоўскі, кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль, віцэ-прэзыдэнт Зьвязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы Марцін Навацкі ды іншыя.

Генэральны дырэктар варшаўскай фондавай біржы Марэк Дытль:

«Я вельмі рады, што мы прымаем такое важнае мерапрыемства. Яно важнае і для нас, і для беларускай супольнасьці. Спадзяюся, што ў хуткім часе вы зможаце вярнуцца ў Беларусь і будзеце там будаваць свае кампаніі. Але нават тады вы будзеце падтрымліваць добрыя адносіны з нашай краінай. Супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы будзе тады карысным і нашай, і беларускай эканоміцы».

Памочнік Сьвятланы Ціханоўскай Мікалай Пракоф'еў у сваім выступленьні зазначыў, што мэта форуму — аб'яднаць беларускі бізнэс за мяжой і прадэманстраваць, што ў яго вялізны патэнцыял.

Сьвятлана Ціханоўская ў выступленьні онлайн адзначыла, што «нелегітымная ўлада выкарыстоўвае ўсе формы перасьледу прадпрымальнікаў».

«У Беларусі нярэдкія выпадкі, калі беларускіх бізнэсоўцаў саджаюць па надуманых абвінавачаньнях, а потым патрабуюць велізарнага хабару. Яны не прызнаныя палітвязьнямі, бо іх перасьледуюць з эканамічных прычын».

Выступ Сьвятланы Ціханоўскай
Выступ Сьвятланы Ціханоўскай

Ціханоўская адзначыла, што чакаецца пагаршэньне сытуацыі, бо «дзяржаўны доўг вельмі высокі, а стаўка рэфінансаваньня вельмі нізкая». Ціханоўская лічыць, што многія кампаніі будуць спустошаны і зачынены, многія бізнэсоўцы будуць вымушаныя ўцякаць, каб ня сесьці ў турму, таму важна абараніць беларускі бізнэс.

«Мы заўсёды будзем дзякаваць краінам, якія працягнулі нам руку дапамогі, калі мы ў гэтым мелі патрэбу. У мяне пазытыўнае бачаньне эканамічнай будучыні ў свабоднай краіне. Мая эканамічная каманда працуе над неабходнымі эканамічнымі рэформамі».

Таксама Сьвятлана Ціханоўская сказала, што прыватны сэктар будзе расьці дзякуючы рэформам, а Эўрапейскі Зьвяз дасьць 3 мільярды эўра ў якасьці падтрымкі для будучыні Беларусі, падтрымаюць беларусаў і асобныя дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG