Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны зьвярнулася да ўладаў Каба-Вэрдэ з прычыны «злачыннай дзейнасьці» Паклонскай, пасла Расеі


Натальля Паклонская
Натальля Паклонская

МЗС Украіны зьвярнулася да ўладаў Каба-Вэрдэ з нагоды «злачыннай дзейнасьці» Натальлі Паклонскай, якую раней Пуцін прызначыў паслом Расеі ў рэспубліцы. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прадстаўніка ўкраінскага МЗС Алега Нікаленку.

«У сувязі з прызначэньнем Натальлі Паклонскай паслом Расеі ў Каба-Вэрдэ нагадваем, што былога пракурора расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Крыме расшукваюць за дзяржаўную здраду супраць нашай дзяржавы. Яна знаходзіцца пад санкцыямі Ўкраіны, ЭЗ, ЗША, Канады і Японіі», — растлумачыў Нікаленка.

Ён дадаў, што Паклонскай «схавацца не атрымаецца нават у Афрыцы».

Словы Нікаленкі пракамэнтавала ў сваім тэлеграм-канале афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.

«Няхай спачатку паспрабуюць ужыць украінскае правасудзьдзе на тэрыторыі Ўкраіны, а потым за Афрыку бяруцца», — напісала яна ў пасьце.

Пазьней на брыфінгу Захарава паведаміла, што прызначэньне Паклонскай паслом Расеі ў Каба-Вэрдэ «ня мае ніякага дачыненьня да Ўкраіны».

«Як кіраўніца расейскага прадстаўніцтва па Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах 1961 году Натальля Паклонская валодае абсалютным імунітэтам ад падобных заяўленых кім бы там ні было дзеяньняў, у тым ліку падчас руху туды і назад», — цытуе «РИА Новости» словы Захаравай.

  • Каба-Вэрдэ — невялікая дзяржава ў Заходняй Афрыцы, разьмешчаная ў Атлянтычным акіяне на астравах Зялёнага Мыса. Незалежнасьць былая калёнія Партугаліі атрымала ў 70-х гадах ХХ стагоддзя. Па стане на 2020 год насельніцтва дзяржавы складала 560 тысяч чалавек.
  • Натальля Паклонская — ураджэнка анэксаванага Расеяй Крыму, яна нарадзілася і расла ў вёсцы пад Еўпаторыяй. У 2014 годзе, адразу пасьля анэксіі ўкраінскага паўвострава Расеяй, Паклонская стала пракурорам Крыму, атрымаўшы генэральскі чын у 35 гадоў. На гэтай пасадзе яна ініцыявала крымінальны перасьлед крымскіх татараў і забарону ў 2016 годзе дзейнасьці Мэджлісу. Украінскія ўлады распачалі на яе справу аб дзяржаўнай здрадзе.
  • У верасьні 2016 году Паклонскую выбралі ў Дзярждуму па сьпісах «Адзінай Расеі», але з тых часоў праславілася яна толькі барацьбой зь фільмам «Матыльда» (яна сьцьвярджала, што фільм абражае пачуцьці вернікаў) і галасаваньнем супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. Пасьля гэтага Паклонскую абвінавацілі ў парушэньні фракцыйнай дысцыпліны і паабяцалі «зрабіць аргвысновы» наконт яе. Паклонская ня ўдзельнічала ў выбарах 2021 году, патлумачыўшы гэта рашэньне пераходам на іншую цікавую пасаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG